Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
        1 2 3
4 5 67 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30 31




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



«Бацькаўшчына» і «Мінская салідарнасць» абмяняліся пазовамі
10:09, 06/12/2006

Міжнароднае грамадскае аб’яднанне “Згуртаванне беларусаў свету “Бацькаўшчына” падало сустрэчны пазоў да прадпрыемства “Мінская спадчына”, якое з’яўляецца арэндадаўцай памяшканняў для “Бацькаўшчыны”. Аб гэтым паведаміла старшыня савета аб`яднання Алена Макоўская 5 снежня падчас дасудовага паседжання па пазове “Мінскай спадчыны” да “Бацькаўшчыны”.

“Мы падалі сустрэчны пазоў, паколькі лічым, што “Мінская спадчына” парушыла дамову арэнды. Мы б хацелі заключыць дадатковае пагадненне аб змене дамовы арэнды. Мы зараз не знаходзімся ў памяшканні, якое нам падавала “Мінская спадчына”, не карыстаемся гэтымі памяшканнямі, і, адпаведна, не павінны плаціць арэндную плату”, – сказала А.Макоўская ў інтэрв’ю БелаПАН.

Паводле пастановы Савета міністраў аб садзейнічанні аб`яднанню “Бацькаўшчына” і вылучэнні яму ў арэнду памяшкання тэрмінам на 25 год, арганізацыя з 1993 года размяшчала свой офіс у будынку сталіцы па вуліцы Рэвалюцыйнай, 15. Сёлета “Мінская спадчына” запатрабавала ад аб`яднання пакінуць будынак (што было зроблена 7 жніўня) у сувязі з рамонтам будынка і падала на “Бацькаўшчыну” судовы пазоў аб скасаванні дамовы арэнды. Скасаванне дзеючай дамовы арэнды цягне за сабою пазбаўленне аб`яднання юрыдычнага адрасу, што, у сваю чаргу, можа прывесці да анулявання юрыдычнай рэгістрацыі і крымінальнай адказнасці за дзейнасць ад імя незарэгістраванай арганізацыі.

Слуханні па сустрэчным пазове пакуль не прызначаныя. Слуханні па пазове “Мінскай спадчыны” да “Бацькаўшчыне” прызначаныя на 12 снежня.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: