Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
        1 2 3
4 5 67 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30 31




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



КГБ забраў пашпарт ў старшыні Саюза палякаў Беларусі
14:46, 06/12/2006

Сёння падчас допыту супрацоўнікі ўпраўлення КГБ па Гарадзенскай вобласці адабралі пашпарт у Анжалікі Борыс, кіраўнічкі Саюза палякаў у Беларусі. Анжаліка Борыс уваходзіць у склад дэлегацыі, якая 11 снежня, разам з Аляксандрам Мілінкевічам, вылеціць у Страсбур, дзе лідэр аб`яднаных дэакратычных сіл мае атрымаць узнагароду Еўрапейскага парламента імя Андрэя Сахарава.

Аляксандр Мілінкевіч перакананы, што гісторыя з пашпартам Анжалікі Борыс не ёсць выпадковай, і звязана менавіта з візітам у Страсбург.

- Сваімі дзеяннямі КГБ фактычна забараніла Анжаліцы Борыс удзельнічаць у сустрэчах самага высокага ўзроўню, якія запланаваныя для беларускай дэлегацыі ў Страсбургу. Сёння Анжаліка Борыс з`яўляецца адным з сімвалам змагання з беспраўем у Беларусі і прыкладам адстойвання сваіх правоў. Безумоўна, забарона на выезд - гэта працяг той кампаніі, якую вядзе ўлада, каб максімальна аслабіць нашую дэлегацыю і перашкодзіць нам выступіць на сесіі Еўрапарламента, - сказаў Аляксандр Мілінкевіч.

Анжаліка Борыс была выкліканая ў КГБ у якасці сведкі па крымінальнай справе. 29 кастрычніка аўтамабіль, у якім ехала А.Борыс з калегамі, быў затрыманы на памежным пераходзе Прывалка, што на поўначы Гарадзенскага раёну на мяжы з Літвой. Падчас агляду машыны, мытнікі “выпадкова” раскруцілі люстэрка, у якім знайшлі парашок, які аказаўся наркотыкам. Галоўная рада Саюзу палякаў назвала гэтае здарэнне правакацыяй.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: