Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Сацыял-дэмакраты рыхтуюць акцыю ў падтрымку Аляксандра Казуліна 17:21, 06/12/2006
Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада) рыхтуе акцыю ў падтрымку свайго лідэра, экс-кандыдата ў прэзідэнты Аляксандра Казуліна. Пра гэта "Еўрапейскаму радыё" паведаміла прэс-сакратар партыі Раіса Міхайлаўская. Паводле яе слоў, 8 снежня спаўняецца 50 дзён з тых часоў, як Казулін абвясціў галадоўку ў калоніі, дзе ён адбывае пакаранне. У гэты дзень 200 мінскіх актывістаў партыі правядуць аднадзённую галадоўку салідарнасці з Аляксандрам Казуліным і будуць заклікаць яго спыніць акцыю.
Па словах прэс-сакратара, у эстафетнай галадоўцы ў падтрымку Казуліна ў Менску прынялі ўдзел каля 30 чалавек. Нагадаем, за 8 месяцаў зняволеня палітык схуднеў прыкладна на 40 кілаграмаў, аднак спыняць галадоўку ён пакуль не збіраецца.