Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
        1 2 3
4 5 67 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30 31




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



У 2007 годзе Лукашэнка наведае Арабскія Эміраты, Аман і Саўдаўскую Аравію
16:57, 06/12/2006

Аляксандр Лукашэнка ў 2007 годзе, як чакаецца, наведае шэраг краінаў Паўднёваўсходняй Азіі, Індыю, ААЭ, Аман, Саўдаўскую Аравію. Беларускае знешнепалітычнае ведамства ў цяперашні час узгадняе тэрміны візітаў. Аб гэтым у інтэрв`ю карэспандэнту БЕЛТА паведаміў намеснік міністра замежных спраў Віктар Гайсёнак.

Па ягоных словах, Беларусь у наступным годзе мае намер узмацніць сваю прысутнасць у афра-азіяцкім рэгіёне, у тым ліку дзякуючы кантактам з краінамі-сябрамі Руху недалучэння. “У нас ужо атрымалася дамагчыся ўстойлівага развіцця гандлёва-эканамічных адносінаў з краінамі Азіі і Афрыке, якія ўдзельнічаюць у РН. Па выніках 2005 года таваразварот Беларусі з імі склаў больш за $1,7 млрд., павялічыўшыся на 43% у параўнанні з 2004 годам. Беларускі экспарт у краіны Азіі і Афрыкі па выніках 2005 года ўпершыню перавысіў мільярдны ўзровень і ўзрос амаль на 40%. Большасць дзяржаў афра-азіяцкага рэгіёна імпартуюць прадукцыю беларускіх машынабудаўнічых, нафтахімічных, электронных і іншых галін нашай прамысловасці”, – падкрэсліў Віктар Гайсёнак.

Як адзначыў намеснік міністра замежных спраў, экспарт беларускіх тавараў у Егіпет за студзень-верасень 2006 года дасягнуў 885 адзінак. Адным з самых буйных імпарцёраў грузавых аўтамабіляў “МАЗ” у далёкім замежжы з`яўляецца Сірыя, куды за дзевяць месяцаў гэтага года пастаўлена звыш за 600 машын. У Егіпце, В`етнаме, Эфіёпіі і Іране рэалізуюцца сумесныя праекты па арганізацыі зборкі аўтатрактарнай тэхнікі беларускага ўзору, а ў Беларусі ў 2006 годзе стартаваў сумесны з Іранам праект па выпуску легкавых аўтамабіляў.

Віктар Гайсёнак падкрэсліў, што адносіны з дзяржавамі-сябрамі РН афра-азіяцкага рэгіёна “ужо зараз маюць высокую дынаміку як у частцы візітаў на вышэйшым і высокім узроўнях, так і ў плане ўзаемнай падтрымкі ў міжнародных арганізацыях”. Ён нагадаў, што за апошні час Лукашэнка наведаў Егіпет, шэраг краінаў Заліва (ААЭ, Кувейт, Катар і Бахрэйн), Лівію, Ліван, Іран, двойчы ажыццявіў візіты ў Сірыю. У 2005-2006 гадах у рамках міжнародных арганізацый адбыліся сустрэчы Аляксандра Лукашэнкі з кіраўніцтвам Ірака, ПАР, Ірана, Алжыра, Малайзіі.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: