Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
        1 2 3
4 5 67 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30 31




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Амбасада Літвы ў Беларусі: вынікі саміта НАТА
13:16, 06/12/2006

Амбасада Літвы ў Беларусі, якая выконвае функцыі кантактнай амбасады НАТА, распаўсюдзіла заяву, дзе адзначае, што саміт НАТА, які адбыўся на мінулым тыдні, стаў важнай падзеяй у развіцці гэтай арганізацыі. “Варта адзначыць тое, што саміт НАТА адбыўся ў Рызе. Свету гэта дапамагло разумець, што пашырэнне НАТА, якое дала магчымасць Балтыйскім краінам далучыцца да альянсу, было не толькі ўдалым крокам, але і спрыяла ў забеспячэнні стабільнасці рэгіёна, а Латвія, Літва і Эстонія з`яўляюцца надзейнымі, актыўнымі і ініцыятыўнымі саюзнікамі. Сустрэча ў Рызе таксама ясна паказала, што НАТА -- жыццяздольная, адчыненая зменам арганізацыя, аднак пяты артыкул – калектыўная абарона – застаецца асновай Альянсу”, – гаворыцца ў паведамленні літоўскай амбасады ў Менску.

У якасці галоўных акцэнтаў саміта амбасада Літвы адзначае “моцны сігнал падтрымкі” у адрас Албаніі, Македоніі, Харватыі, якія імкнуцца стаць сябрамі Альянсу. У Рызе кіраўніцтва дзяржаў і ўрадаў Альянсу недвухсэнсоўна заявіла, што пашырэнне НАТА – гэта “гістарычны поспех”. На наступную сустрэчу кіраўніцтва НАТА, якая прызначаецца на 2008 год, Альянс збіраецца запрасіць далучыцца тыя краіны, якія будуць гатовыя ўзяць на сябе абавязальніцтвы сяброўства ў НАТА, а таксама змогуць садзейнічаць у забеспячэнні бяспекі і стабільнасці ў еўраатлантычнай прасторы.

На саміце пацвержаная падтрымка еўраатлантычных імкненняў Грузіі і Украіны. НАТА узяло на сябе абавязальніцтвы працягваць інтэнсіўны дыялог і практычнае супрацоўніцтва, падтрымліваючы рэформы ў гэтых краінах.

Чарнагорыя, Сербія, Боснія і Герцагавіна, якія раней былі па-за еўраатлантычнай суполкі, запрошаныя далучыцца да праграмы “Партнёрства дзеля свету” і Рады Еўраатлантычнага Партнёрства. Гэты крок павінен садзейнічаць у забеспячэнні большай стабільнасці заходне-балканскага рэгіёна. Вырашана імкнуцца да большай гнуткасці ў супрацоўніцтве з партнёрамі і выкарыстанні розных, ужо наяўных і новых, фарматаў.

Расея згаданая ў якасці стратэгічнага партнёра Альянса. НАТА і далей будзе імкнуцца развіваць практычнае супрацоўніцтва і палітычны дыялог з гэтай важнай для еўраатлантычнай бяспекі краінай.

На сустрэчы міністраў замежных спраў НАТА, якая адбылася ў мінулым годзе ў Вільні, казалася пра тое, што Альянс павінен абмеркаваць і нетрадыцыйныя тэмы. Напрыклад, энергетычная бяспека. Гэтай тэме ў Рызе надавала ўвагу ўжо і кіраўніцтва Альянсу. НАТА будзе імкнуцца аказваць садзейнічанне ў абароне інтарэсаў саюзнікаў у гэтай вобласці.

У Рызе было шмат дасягнута ў вобласці вайсковай трансфармацыі. Варта падкрэсліць, што кіраўніцтва краін сяброў НАТА абвясціла, што сілы хуткага рэагавання НАТА ужо дасягнулі сваёй поўнай аперацыйнай моцы. Уведзеная ў жыццё дамоўленасць адносна новых ініцыятыў, напрыклад, павелічэнне ўзаемадзеяння сіл па адмысловых аперацыях. Літва ж далучылася да ініцыятывы стратэгічнай транспартоўкі па паветры, разам з тым набыла патрэбныя самалёты (С 17), якія маюць магчымасць транспартаваць вайсковыя сілы ў далёкія зоны для ажыццяўлення аперацый.

Шмат увагі было нададзена самай важнай аперацыі НАТА у Афганістане. Вядома, што без наяўнасці бяспечнага асяроддзя аднаўленне краіны немагчымае, адпаведна, без выканання праектаў па аднаўленні, не будзе дасягнутая даўгачасная бяспека і стабільнасць. Краіне патрэбныя значныя праекты, якія дазволілі б людзям Афганістана адчуць, што іх жыццё змяняецца ў лепшы бок.

Таксама вялася дыскусія аб аперацыі ў Косава, якую ўзначальвала НАТА, і аб ролі Альянсу ў дапамогі Афрыканскаму Звязу ў рашэнні крызісу ў Дарфуры.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: