Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
        1 2 3
4 5 67 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30 31




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Польская газэта «Dziennik»: «Крэмль стомлены ад Лукашэнкі»
13:02, 06/12/2006

Адна з найбольш масавых польскіх штодзённых газэтаў “Dziennik” напісала сёньня пра сустрэчу ў часе саміту НАТО ў Рызе, якая, паводле газэты, сьведчыць аб тым, што Крэмль “мае сур’ёзны намер пазбавіцца ад Лукашэнкі”. “Крэмль настолькі стомлены ад Лукашэнкі, што размаўляе з дэмакратычнай апазыцыяй. Як нам стала вядома, у часе саміту НАТО ў Рызе дарадца Уладзіміра Пуціна Сяргей Караганаў сустракаўся з лідэрам беларускай апазыцыі Аляксандрам Мілінкевічам, прычым у сустрэчы браў удзел былы дарадца амэрыканскай адміністрацыі Збігнеў Бжэзіньскі”,-- цытуе «Радыё Свабода» газэту “Dziennik”.

Паводле газэты, “шмат што сьведчыць пра пачатак сур’ёзных амэрыканска-расейска-беларускіх перамоваў аб тым, як пазбыцца дыктатара”.

“Dziennik” падае меркаваньні крыніцаў, набліжаных да Крамля, якія сьцьвярджаюць, што там думаюць пра наступніка Лукашэнкі.

“Амэрыканцы ўжо даўно хочуць пазбавіцца ад Лукашэнкі, а апошнім часам да ЗША далучылася Расея. Лукашэнка блякуе ўваход у Беларусь расейскага бізнэсу, сам, аднак, карыстаецца з прывілеяў у гандлі з Расеяй. Ён перакананы, што Крэмль нічога ня зробіць, каб яго скінуць, бо кожны ягоны пераемнік павернецца да Захаду. Але гэта памылка”, - піша польскі штодзёньнік.

“Лукашэнка ўжо не задавальняе Маскву на пасадзе кіраўніка Беларусі. З гэтага пату трэба нейк выйсьці. Без супрацоўніцтва з апазыцыяй і Вашынгтонам, гэта будзе цяжка зрабіць”, - падсумоўвае “Dziennik” у артыкуле “Крэмль хоча пераменаў у Менску”.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: