Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
        1 2 3
4 5 67 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30 31




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Беларусь можа пазбавіцца гандлёвых прэферэнцый Еўразвяза 19-20 снежня
09:52, 06/12/2006

Сталыя прадстаўнікі краінаў-сяброў Рады Еўропы 19-20 снежня вернуцца да разгляду пытання аб выключэнні Беларусі са спісу краінаў, якія карыстаюцца гандлёвымі льготамі ў рамках Генеральнай сістэмы прэферэнцый (ГСП), паведаміла ПРАЙМ-ТАСС кіраўніца аддзела палітыкі прадстаўніцтва Еўрапейскай камісіі ва Украіне і ў Беларусі Фабіола Ды Клементэ. У аўторак рашэнне аб выключэнні Беларусі з ГСП усхваліла працоўная група экспертаў Еўразвяза.

Як адзначыла Ф.Ды Клементэ, да прыняцця рашэння сталымі прадстаўнікамі краінаў Рады Еўропы казаць аб адмене прэферэнцый для Беларусі заўчасна.

На паседжанні працоўнай групы праводзіцца свайго роду тэставанне рашэння, якое ў адпаведнасці са сваім статусам павінна быць вынесенае на разгляд сталых прадстаўнікоў краінаў-сяброў ЕЗ. Звычайна, меркаванні нацыянальных экспертаў супадаюць з пазіцыяй краіны падчас галасавання.

Раней пытанне аб адмене прэферэнцый для Беларусі разглядалася на паседжанні сталых прадстаўнікоў краінаў-сяброў ЕЗ у Брусэлі 12 кастрычніка і было знятае з галасавання.

Як паведамляў ПРАЙМ-ТАСС, Еўракамісія пачала працэдуру па адмене для Беларусі гандлёвых ільгот у ліпені 2005 г па ініцыятыве Міжнароднай арганізацыі працы (МАП) у сувязі з абмежаваннямі ў краіне правоў прафсаюзных арганізацый. Амбасадары ЕЗ падчас паседжанняў вырашылі, што гэты канфлікт павінен быць вырашаны ўрадам Беларусі непасрэдна з кіраўніцтвам МАП. Як паведаміла інфармаваная еўрапейская крыніца, краіны ЕЗ не сталі ўмешвацца ў сітуацыю і вырашылі падаць Беларусі і МАП дадатковы час для пошуку кампрамісу.

У ліпені 2006 года калегія еўракамісараў зацвердзіла праект рэгламенту аб часовым выключэнні Беларусі з ГСП і вынесла гэтае пытанне на абмеркаванне працоўнай групы Рады Еўразвяза.

Падчас паседжання ў канцы верасня Еўрапейская камісія не змагла прыняць рашэнне аб адмене для Беларусі гандлёвых ільгот, таму што Польшча, Літва, Латвія, Грэцыя і Кіпр падчас галасаванняў заблакавалі гэтую ініцыятыву. Акрамя таго, Італія, Чэхія і Славакія ўстрымаліся пры галасаванні.

Па ацэнцы экспертаў, у выпадку адмены ГСП асноўная частка беларускіх тавараў, якія падпадаюць пад яе дзеянне, будзе экспартавацца з паніжэннем рэнтабельнасці, а экспарт іншай часткі тавараў спыніцца ў сувязі са стратнасцю паставак. Найбольшыя страты панясуць прадпрыемствы канцэрна “Белнафтахім”, падзенне экспарту ў якіх можа дасягнуць 100 млн дал у год, і толькі палову з гэтага аб`ёму атрымаецца кампенсаваць за рахунак дыверсіфікавання паставак.

Ва ўрадзе Беларусі расцэньваюць магчымую адмену прэферэнцый з боку ЕЗ як меру дыскрымінацыйнага характару, здольную прычыніць значную эканамічную шкоду, калі ўлічыць высокую долю экспарту ў структуры ВУП краіны.

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: