Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
        1 2 3
4 5 67 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30 31




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Міжнародная Хельсінкская Федэрацыя заклікае ЕЗ дапамагчы беларускім праваабаронцам
11:09, 06/12/2006

Міжнародная Хельсінкская Федэрацыя асудзіла канфіскацыю маёмасці ў Беларускага Хельсінкскага камітэта і заклікала Еўразвяз і ўсіх сяброў АБСЕ выказаць салідарнасць з беларускімі праваабаронцамі. “Беларускаму Хельсінкскаму камітэту, як і беларускаму народу ў цэлым, патрэбна салідарнасць міжнароднай супольнасці. Пры адсутнасці праваабарончых груп урад можа ўзмацняць сваю ўладу абсалютна, без кантролю грамадства і без усякай адказнасці”, – заявіў выканаўчы дырэктар Міжнароднай Хельсінкскай Федэрацыі па правах чалавека Аарон Роўдс.

“Міжнародная Хельсінкская Федэрацыя заклікае Еўрапейскі Звяз і ўсіх сяброў АБСЕ дапамагчы Хельсінкскаму Камітэту і ўсім праваабаронцам у Беларусі”, – сказаў Аарон Роўдс.

Нагадаем, што 5 снежня судовыя выканаўцы канфіскавалі маёмасць рэспубліканскага грамадскага аб’яднання “Беларускі Хельсінкскі камітэт” (БХК) – кампутар, факсімільны апарат і іншае. Маёмасць была апісаная ў выкананне рашэння Вышэйшага Гаспадарчага суду (ВГС) па справе па падаткаабкладанні сродкаў, якія былі атрыманыя ў рамках праграмы ТАСІС.

Пастанова прэзідыўма ВГС супярэчыць іншаму працэсуальнаму дакументу – рашэнню следчага Дэпартамента фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю аб спыненні крымінальнай справы, які пацвярджае, што службовыя асобы БХК не павінны выплачваць падаткі па спрэчных грашовых сумах.

1 лістапада Гаспадарчы суд Менска пастанавіў канфіскаваць частку маёмасці БХК на суму 255 тысяч рублёў. Канфіскаваная маёмасць пайдзе ў рахунак аплаты 160 млн. рублёў штрафу і падатковых запазычанасцяў.

Яшчэ ўлетку 2004 года Гаспадарчы суд Менска зняў з БХК абвінавачванні ва ўхіленні ад выплаты падаткаў па сродках, якія задзейнічаныя ў рамках праграмы ТАСІС. Аднак гэтае рашэнне апратэставаў намеснік старшыні ВГС Яўген Смірноў. У снежні 2004 года прэзідыўм Вярхоўнага суду задаволіў яго пратэст і абавязаў БХК выплаціць падаткі і штрафныя санкцыі ў суме, эквівалентнай прыкладна 75 000 даляраў.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: