Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Еўразвяз упэўнены, што Беларусь выключаць з Генеральнай сістэмы прэферэнцый 12:56, 06/12/2006
Еўразвяз адзначае адсутнасць прагрэсу ў вырашэнні пытання аб становішчы прафсаюзаў у Беларусі, эксперты ЕЗ упэўненыя, што прапанова аб выключэнні краіны з Генеральнай сістэмы прэферэнцый (ГСП) будзе прынятая ў снежні 2006 года. Аб гэтым гаворыцца ў афіцыйным паведамленні Еўразвяза. Падчас праведзеных 5 снежня папярэдніх перамоваў прадстаўнікоў краінаў-сяброў ЕЗ Літва, Латвія і Польшча выказаліся супраць адмены льгот, у той час як Італія вырашыла падтрымаць гэты крок.
У паведамленні адзначаецца, што голас Італіі дазволіць міністрам сельскай гаспадаркі ЕЗ ухваліць рашэнне аб выключэнні Беларусі з ГСП 20 снежня, што прывядзе да адмены гандлёвых ільгот у рамках ГСП з сярэдзіны 2007 года, паведамляе ПРАЙМ-ТАСС.
“Прафсаюзная рэформа ў Беларусі – недастатковы крок для адмены нашых прапаноў”, – сказаў прадстаўнік экспертнай камісіі, падкрэсліўшы высокую верагоднасць таго, што прапанова аб выключэнні Беларусі з ГСП набярэ досыць галасоў.
У жніўні 2006 года гэтую прапанову блакавала Італія, якая жадала дамагчыся саступак у гандлі абуткам ад Англіі і Швецыі, якія падтрымлівалі санкцыі супраць Беларусі. “Канфлікт з абуткам вычарпаны, і ў Польшчы больш няма меншасці, якая блакуе, – заявіла крыніца ў дыпламатычных кругах ЕЗ. – Беларусь ніяк не палепшыла сітуацыю, хоць магла ўвесці часовыя меры ў дачыненні прафсаюзаў і адразу ж адмяніць іх, пасля таго, як пагроза адмены ГСП мінула б”.
Разам з гэтым падкрэсліваецца, што ў Беларусі ўсё яшчэ застаецца шанец пазбегнуць увядзення такіх мераў з сярэдзіны 2007 г. Эксперты прыводзяць прыклад Сальвадора, які пазбег адмены ГСП, пачаўшы рэформы ў апошні момант.
Па ацэнцы экспертаў ЕЗ, санкцыі ў дачыненні Беларусі прывядуць да ўвядзення пошлін на беларускі тэкстыль і драўніну ў памеры 400 млн еўра, і могуць каштаваць краіне да 100 тыс працоўных месцаў, асабліва ў прымежных раёнах.