Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Улады спрабуюць ціснуць на палітвязьня Артура Фінькевіча 17:45, 06/12/2006
Учора ўвечары супрацоўнікі магілёўскае папраўчае ўстановы адкрытага тыпу зрабілі ператрус асабістых рэчаў у палітвязьня, моладзевага лідэра Артура Фінькевіча.
Як паведаміў сам Артур Фінькевіч, міліцыянты аглядалі асабістыя рэчы настолькі нахабна й падрабязна, што зразумела, мэтаю гэтых незаконных дзеяньняў уладаў зьяўляўся мабільны тэлефон, карыстацца якім “хімікам” нібы забаронена. Артур Фінькевіч не зьвязвае гэты ператрус зь нейкімі палітычнымі падзеямі, як напрыклад мясцовыя выбары, што адбываюцца ў краіне, адзначаючы толькі, што гэта чарговая спроба ціску з боку ўладаў.
Нагадаем, што моладзевага лідэра Артура Фінькевіча пакаралі двума гадамі абмежаваньня волі за графіці палітычнага зьместу — “Достал” і “Мы хочам новага”. Падчас выбарчай кампаніі Артур Фінькевіч правёў амаль тры месяцы за кратамі сьледчага ізалятару. У папраўчай установе Магілёва актывіст знаходзіцца ад 29 чэрвеня.