Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
        1 2 3
4 5 67 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30 31




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Мінгандль ЗША захавае абмежаванні на ўвоз прадукцыі з Беларусі
09:57, 06/12/2006

Міністэрства гандлю ЗША лічыць неабходным захаваць антыдэмпінгавыя абмежаванні на ўвоз аміячнай салетры (нітрату амонія) з Украіны, а таксама некаторых сталёвых вырабаў з Беларусі, Казахстана, Малдовы, Украіны і шэрагу іншых краінаў.

Пераглядаючы гэтыя абмежаванні па заканчэнні вызначанага законам тэрміна Мінгандль ЗША прыйшоў да высновы, што іх адмена “хутчэй за ўсё, прывяла б да працягу або аднаўлення дэмпінгу”. Паводле апавяшчэнняў, якія былі апублікаваныя ва ўрадавым весніку Federal Register, высновы носяць канчатковы характар.

Як адзначае ІТАР-ТАСС, апроч сутнасці прынятага рашэння, для экспарцёраў у ім найбольш важныя памеры антыдэмпінгавай маржы. Для ўсіх украінскіх пастаўшчыкоў аміячнай салетры Мінгандль ЗША прапаноўвае ўсталяваць гэты бар’ер на ўзроўні 156,29%.

Па гарачакачанай сталі для казахстанскіх прадпрыемстваў прапаноўваецца маржа ў памеры 243,46 %, а для ўкраінскіх – 90,33 %.

Расследваннем таксама былі ахопленыя экспарцёры з Аргентыны, Індыі, Інданэзіі, Кітая і Тайваня, Румыніі, Тайланда і ПАР. Для іх вызначаныя маржы ў межах ад 4,44 % (па Тайланду, за выключэннем аднаго прадпрыемства) да 90,83 % (па Кітаю, за выключэннем шэрагу прадпрыемстваў з больш нізкімі стаўкамі).

Па сталёвым арматурным пруце для Малдовы рэкамендаваная маржа ў 232,86 %, а для Беларусі – у 114,53 %. Для пастаўшчыкоў з Інданэзіі, Кітая, Паўднёвай Карэі і Польшчы ўсталёўваюцца бар`еры на ўзроўні ад 23 % да 133 %.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: