Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
        1 2 3
4 5 67 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30 31




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Пісьменьнікі заклікаюць Казуліна спыніць галадоўку
13:47, 06/12/2006

На чарговым паседжаньні Рады Саюза беларускіх пісьменьнікаў і Рады беларускага ПЭН-цэнтру была ўхваленая заява са зваротам да экс-кандыдата на прэзыдэнта, палітвязня Аляксандра Казуліна, які 48-ы дзень галадае за турэмнымі кратамі. Пісьменьнікі заклікаюць Казуліна спыніць галадоўку пратэсту і патрабуюць ад уладаў ягонага вызваленьня.

У заяве зазначаецца, што цяпер А. Казулін падышоў да мяжы паміж жыцьцём і сьмерцю.

“Улада цынічна не зьвяртае ўвагі на гэты трагічны факт, нягледзячы на тое, што на словах дэкляруе чалавечае жыцьцё як найвялікшую каштоўнасьць краіны. Пісьменьнікі не могуць застацца раўнадушнымі да сытуацыі, у якой адзінай формай пратэсту супраць беззаконьня зьяўляецца такі адчайны крок, як галадоўка. Мужны ўчынак Казуліна ўжо выклікаў шырокі грамадзкі рэзананс. Але ва ўмовах жорсткай таталітарнай сыстэмы галадоўка можа прывесьці да самых трагічных наступстваў. Таму мы зьвяртаемся да Аляксандра Уладзіслававіча з просьбай прыпыніць гэты акт пратэсту. Барацьбіт і патрыёт, вы яшчэ многае зможаце зрабіць дзеля ўсталяваньня свабоды і дэмакратыі ў нашай краіне”, -- цытуе заяву “Радыё Свабода”.

Аляксандр Казулін галадае с 20 кастрычніка. Ён патрабуе разгледзіць сытуацыю з парушэньнем правоў чалавека ў Беларусі ў Радзе Бясьпекі ААН.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: