Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
        1 2 3
4 5 6 78 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30 31




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНА ДНЯ 
49-ы дзень галадоўкі: Аляксандр Казулін паміж жыццём і смерцю
15:09, 07/12/2006

Вага экс-кандыдата ў прэзідэнты Беларусі, палітвязня Аляксандра Казуліна працягвае памяншацца. Сёння ён важыць ужо 64 кілаграмы. Аб гэтым прэс-цэнтру Хартыі’97 паведаміла жонка палітвязня Ірына Казуліна, якая сёння размаўляла з кіраўніцтвам віцебскай выпраўленчай калоніі №3, дзе адбывае пакаранне экс-кандыдат у прэзідэнты. Такім чынам, за час зняволення і галадоўкі палітык схуднеў на 41 кілаграм. Сёння Ірына Казуліна мае намер накіраваць мужу тэлеграму, каб паведаміць пра тое, што Палітрада Аб’яднаных дэмакратычных сіл Беларусі звярнулася ў Раду Бяспекі ААН з просьбай разгледзець беларускае пытанне. Пасля гэтага, лічыць Ірына Казуліна, палітвязень, які дамагаецца разгляду сітуацыі з парушэннем правоў чалавека ў Беларусі ў Радзе Бяспекі ААН можа спыніць галадоўку.

 ПАЛIТЫКА 

Расея не дасць Беларусі дзяржкрэдыт у выпадку крызіса
18:02, 07/12/2006

Міністэрства фінансаў Беларусі ў цяперашні час не вядзе перамовы з расейскім бокам аб прыцягненні ў 2007 годзе дзяржаўнага стабілізацыйнага крэдыту для кампенсавання страт ад пагаршэння знешнеэканамічных умоў. Аб гэтым паведаміў сёння журналістам міністр фінансаў Беларусі Мікалай Корбут.

«Бацькаўшчына» просіць Казуліна спыніць галадоўку
17:57, 07/12/2006

Згуртаванне беларусаў свету “Бацькаўшчына” накіравала у віцебскую выпраўленчую калонію №3 тэлеграму экс-кандыдату ў прэзідэнты, палітвязню Аляксандру Казуліну з просьбай “спыніць галадоўку дзеля ўсіх нас, дзеля Беларусі”. У тэлеграме гаворыцца: “Сваім мужным крокам Вы абудзілі людзей, прымусілі пачуць голас нашай краіны ва ўсім свеце. Трымайцеся і паберажыце сябе. Мы з Вамі!”.

«Малады Фронт»: Зьміцера Дашкевіча перавялі ў калонію незаконна
17:43, 07/12/2006

Cёньня ўначы, палітвязьня, лідэра “Маладога Фронту” Зьміцера Дашкевіча перавялі ў выпраўленчую калёнію г.Шклова. Улада ізноў парушае дзеючае закандаўства, згодна зь якім Зьміцер Дашкевіч можа быць пераведзены ў калёнію толькі тады, калі прысуд ўступіць у законную сілу, пасьля разгляду касацыйнае скаргі, -- заяўляе арганізацыя “Малады Фронт”.

Збітая актывістка апазіцыі падала скаргу ў пракуратуру
17:10, 07/12/2006

Збітая маёрам міліцыі дэмакратычная актывістка Алеся Ясюк звярнулася са скаргай у пракуратуру, у якой патрабуе ўзбудзіць крымінальную справу супраць міліцыянта.

ВГС разглядае пазоў пратэстанцкай царквы «Новае жыццё»
17:06, 07/12/2006

7 снежня ў Вышэйшым гаспадарчым судзе суддзя Кацярына Караткевіч правяла папярэдняе паседжанне па разглядзе пазову менскай царквы “Новае жыццё” Аб`яднання суполак хрысціянаў поўнага Евангелля ў Рэспубліцы Беларусь аб прызнанні пазапраўным рашэння Менскага гарвыканкама аб пазбаўленні царквы зямлі і будынка.

Нямеччына жадае рэфармаваць Раду Бяспекі ААН
15:51, 07/12/2006

Нямеччына выступае за рэформу Рады Бяспекі ААН у рамках глыбокага абнаўлення гэтай міжнароднай арганізацыі. Аб гэтым сёння тут заявіла канцлер ФРГ Ангела Меркель на сустрэчы з будучым генеральным сакратаром ААН Пан Гі Мунам, перадае ІТАР-ТАСС.

Генпракурор шкадуе, што ў краіне няма «гучных» крымінальных спраў за карупцыю
14:41, 07/12/2006

Генеральны пракурор Беларусі Пётр Міклашэвіч лічыць, што ў Беларусі не зніжаецца ўзровень карупцыі. “Сцвярджаць, што ў Беларусі скарацілася колькасць злачынстваў карупцыйнай накіраванасці, няма падстаў”, – заявіў у чацвер у Менску падчас навукова-практычнай канферэнцыі “Прававыя і арганізацыйныя пытанні выканання і рэалізацыі закона “Аб барацьбе з карупцыяй” генпракурор П.Міклашэвіч. Пры гэтым генпракурор падкрэсліў, што “у апошні час у Беларусі няма гучных крымінальных спраў за карупцыю. Не выключана, што праваахоўныя органы свае намаганні накіравалі на паляпшэнне паказчыкаў, а на не пэўную працу па выяўленні злачынстваў”.

Палітолаг Мубарыз Ахмедаглу: «Каб сябраваць з Расеяй трэба мець чатыры рукі»
14:37, 07/12/2006

Краінам, якія сябруюць з Расеяй, трэба мець чатыры рукі, і дзве з іх трэба выкарыстаць у якасці абароны, каб Расея раптам не нанесла ўдар ніжэй пояса. Як перадае Day.Az, з такой заявай на сённяшняй прэс-канферэнцыі, прысвечанай палітычным вынікам лістапада, выступіў кіраўнік цэнтра палітычных тэхналогій і інавацый Мубарыз Ахмедаглу.

Справа ў дачыненні Воўчака спыненая
13:51, 07/12/2006

Адміністрацыйная справа ў дачыненні праваабаронцы Алега Воўчака спыненая ў сувязі з заканчэннем тэрміна даўнасці. Такое рашэнне прыняў 7 снежня суддзя Кастрычніцкага раёна Менска Сяргей Герасімовіч. Справа ў дачыненні А.Воўчака была заведзеная па артыкуле 193-5 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях (невыконванне парадку ўжывання мераў эканамічнай палітыкі і іншых абмежаванняў падчас перавозу тавараў праз мяжу). Праваабаронцу пагражаў штраф ад 50 да 300 базавых велічынь.

Беларусь назвала цану «Белтрансгаза» – ад 10 да 17 мільярдаў даляраў
13:47, 07/12/2006

Рынкавая цана “Белтрансгаза” складае ад 10 да 17 млрд даляраў, лічыць прэм’ер-міністр Беларусі Сяргей Сідорскі. “Вызначыць для Беларусі цану ў 200 даляраў за тысячу кубаметраў – гэта, безумоўна, рынкавы падыход з пункту гледжання расейцаў, а з пункту гледжання Беларусі кіраўнік дзяржавы абвясціў рынкавую цану “Белтрансгаза” – 10-17 мільярдаў даляраў. Зыходзячы з гэтага, мы і вядзем перамовы”, – заявіў у чацвер у “палаце прадстаўнікоў” Сяргей Сідорскі.

Зміцера Дашкевіча накіравалі ў Шклоўскую калонію
13:27, 07/12/2006

Лідэра “Маладога Фронту” Зміцера Дашкевіча накіравалі адбываць пакаранне ў калонію ўзмоцненага рэжыму № 17 у г. Шклоў Магілёўскай вобласці. Аб гэтым прэс-цэнтру Хартыі’97 паведаміў моладзевы актывіст Артур Фінькевіч. Да гэтага Зміцер Дашкевіч некалькі месяцаў правёў у следчым ізалятары ў Менску. Лідэра “Маладога Фронту” прысудзілі да 1,5 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму за “дзейнасць ад імя незарэгістраванай арганізацыі”.

Бюджэт прыняты: 100 – «за», адзін – «супраць»
13:19, 07/12/2006

“Палата прадстаўнікоў” ухваліла ў першым чытанні праект бюджэту на 2007 год. За дадзены законапраект прагаласавалі 100 “парламентараў”, супраць – 1.

Экспэрт Міжнароднага Чырвонага Крыжу: «Галадоўка – апошні сродак для зьняволеных»
12:23, 07/12/2006

Экс-кандыдат на пост прэзідэнта Беларусі, палітвязень Аляксанд Казулін галадае ўжо 49 дзён. “Галадоўка вельмі часта – апошні сродак для зьняволеных. І калі пра галадоўку робіцца вядома, улада паўстае перад праблемай іміджу, ня іміджу вязьняў, а яе, ўлады, ўласнага іміджу – ці дастаткова яна добразычлівая, каб прыслухацца да патрабаваньняў людзей, якія ўжываюць такія дзеяньні”, -- заявіў у інтэрв’ю “Радыё Свабода” Хэрнан Райес - экспэрт Міжнароднага Чырвонага Крыжу у мэдычных праблемах вязьняў.

Прафэсар Валер Мурог: «Калі галадоўка ідзе трэці тыдзень, то гэта найбольш небясьпечна»
12:22, 07/12/2006

49 дзён галадае ў віцебскай выпраўленчай калоніі палітвязень Аляксандр Казулін. Пра тое, якія зьмены адбываюцца ў чалавечым арганізьме падчас галадоўкі «Радыё Свабода» распавёў прафэсар катэдры гігіены і мэдычнай экалёгіі Беларускай мэдычнай акадэміі пасьлядыплёмнай адукацыі Валер Мурог.

Вёска пойдзе на вёску
12:14, 07/12/2006

Кіраўнік украінскага Кабінета міністраў Віктар Януковіч мае намер адрадзіць сваё радавое сяло Янукі, што ў Беларусі. Як піша газет “Сегодня” са спасылкай на крыніцу ў асяроддзі прэм’ера, падчас апошняга візіту ў Янукі прэм’ера так уразіла разруха ў сяле, што ён загарэўся ідэяй адрадзіць вёску. Нагадаем, што ў Беларусі ўжо ёсць адзін турыстычны аб`ект – вёска Александрыя, дзе нарадзіўся Аляксандр Лукашэнка.

Беларускія ўлады лічаць, што цана на расейскі газ і так «рынкавая»
11:53, 07/12/2006

Беларусь атрымоўвала і атрымоўвае расейскі газ па рынкавых цэнах. Аб гэтым сёння заявіў прэм’ер-міністр Беларусі Сяргей Сідорскі, адказваючы на пытанні “дэпутатаў”. Ён адзначыў, што “для Беларусі цана на газ – рынкавая”. Яна ўсталёўваецца паміж “Белтрансгазам” і “Газпромам” заключэннем кантракту зыходзячы з рынкавай цаны газу, прапанаванай “Газпромам” “ва ўвязцы з транспартнай сістэмай нашай краіны”.

Сідорскі: Нашыя разлікі кошту «Белтрансгаза» эканамічна апраўданыя
11:39, 07/12/2006

Беларусь разлічвае на аб`ектыўнае ўспрыманне расейскім бокам эканамічных разлікаў беларускіх экспертаў на конт рынкавай цаны “Белтрансгаза”. Як паведаміў 7 снежня прэм`ер-міністр Беларусі Сяргей Сідорскі, адказваючы на пытанні “дэпутатаў”, сёння эксперты працягваюць весці перамовы з “Газпромам” па гэтым пытанні. “Мы спадзяемся, што тыя параметры, якія будуць прадстаўленыя ў перамоўным працэсе беларускім бокам (Міністэрства энергетыкі, “Белтрансгаз”), будуць аб’ектыўна успрынятыя нашымі партнёрамі з расейскага боку”, – падкрэсліў ён.

Что такое белорусская тюрьма?
11:31, 07/12/2006, Валерий Левоневский

Среди осужденных есть поговорка: «Хочешь сесть в тюрьму - приезжай в Беларусь». Первое, с чем встречается человек, попадающий в СИЗО (следственный изолятор) Беларуси - это грязная, темная, непроветренная и переполненная камера.

Расейскія санкцыі ўдараць па Беларусі?
11:08, 07/12/2006

Учора Дзярждума ў першым чытанні прыняла законапраект “Аб спецыяльных эканамічных мерах ва ўмовах міжнароднай надзвычайнай сітуацыі”. Сутнасць: прэзідэнт надзяляецца правам прымаць рашэнні аб ужыванні эканамічных санкцый у дачыненні дзяржаў, якія ўяўляюць, па яго меркаванні, “пагрозу здароўю, правам і свабодам чалавека і грамадзяніна і бяспецы дзяржавы”. Расейскай. Пералік такіх мераў і тэрмін іх дзеяння ўсталёўвае ўрад.

15 лет без СССР: политики вспоминают подписание Беловежских соглашений
11:03, 07/12/2006

Ровно 15 лет назад на карте мира перестал существовать СССР. 8 декабря 1991 года лидеры России, Украины и Беларуси подписали Беловежское соглашение, а уже 21 декабря появилось новое межгосударственное образование - Содружество Независимых Государств. С тех пор оценка этого соглашения остается противоречивой: стоящие у власти в то время политики считают его неизбежным, их противники добавляют – злом, пишет NEWSru.com. Многие бывшие советские республики вышли или выходят из орбиты влияния России, считающейся главной наследницей СССР.

У Беларусь не пусцілі польскіх і ўкраінскіх акцёраў
10:16, 07/12/2006

Міжнародную тэатральную трупу не пусцілі ў Беларусь са спектаклем па творы Святланы Алексіевіч "Чарнобыльская малітва". Візіт тэатра ў Гомельскую вобласць быў запланаваны на 6-7 снежня. Беларускія мытнікі двойчы адмовілі акцёрам польскага "Teatr Biuro Podrozy" і тэтра "Арабескі" з Украіны ў перасячэнні мяжы.

Віктар Івашкевіч: «Вырашальным крокам да свабоды будуць масавыя вулічныя маніфэстацыі ў сакавіку 2007 году»
10:03, 07/12/2006, Віктар Івашкевіч, намеснік старшыні Партыі БНФ

Мы ўсе ведаем, што сёлетнія выбары ў мясцовыя саветы будуць сфальсыфікаваныя. У гэтым нас запэўніваюць вынікі назіраньня за падлікам галасоў на рэфэрэндуме 2004 г. і прэзыдэнцкіх выбарах 2006 г. У той жа час усе дэмакратычныя партыі заявілі, што яны будуць вылучаць кандыдатаў у дэпутаты мясцовых саветаў. Паўстае пытаньне: "Навошта?" Бо сьпісы будучых дэпутатаў складзеныя ў адміністрацыі прэзыдэнта ўжо сёньня. Сапраўды, удзел у выбарах без выбару, калі ставіць за мэту стаць дэпутатам, ня мае сэнсу. Але калі ставіць за мэту наладжваньне камунікацыі паміж сваёй партыяй і беспартыйнымі беларускімі грамадзянамі, выкарыстаньне магчымасьцяў выбарчай кампаніі (легальны абыход кватэраў, сустрэчы з выбарнікамі, распаўсюд улётак і г.д.) абавязковае.

«Витебский курьер» папрасілі вызваліць памяшканне
09:48, 07/12/2006

Учора ў першай палове дня рэдакцыя незалежнай грамадска-палітычнай газеты “Витебский курьер” атрымала пісьмовы загад ад сваёго арэндадаўца ААТ “Элсан” – пакінуць памяшканне, якое займае рэдакцыя, на працягу двух сутак: да 12 гадзін 8 снежня. Аб гэтым БелаПАН паведаміў галоўны рэдактар выдання Ўладзімір Базан.

Івонка Сурвіла заклікае Казуліна спыніць галадоўку
09:43, 07/12/2006

Старшыня рады БНР Івонка Сурвіла зьвярнулася да экс-кандадата ў прэзідэнты Беларусі, палітвязьня Аляксандра Казуліна з заклікам спыніць галадоўку. "Спадар Аляксандар! Вы зрабілі ўсё, што маглі, каб прыцягнуць увагу сьвету да бедаў нашай Бацькаўшчыны! Моцна прашу Вас, дзеля Ірыны, і дзеля ўсіх, хто цяпер з Вамі ў думках – спыніце галадоўку!", -- заклікае Аляксандра Казуліна старшыня Рады БНР.

Апазіцыя звярнулася ў Раду Бяспекі ААН з просьбай разгледзець беларускае пытанне
09:32, 07/12/2006

6 снежня лідэры дэмакратычнага руху Беларусі выступілі з сумесным зваротам у Раду па правах чалавека ААН, а таксама да кіраўнікоў краінаў-сяброў Рады Бяспекі ААН з просьбай разгледзець пытанне аб грубых парушэннях правоў чалавека ў Беларусі.

Прэзідэнтаў краінаў «вялікай васьмёркі» заклікаюць выратаваць Аляксандра Казуліна
09:31, 07/12/2006

Лідэр аб’яднаных дэмакратычных сілаў Беларусі Аляксандр Мілінкевіч зьвярнуўся з адкрытымі лістамі да кіраўнікоў краінаў “вялікай васьмёркі” Джорджа Буша, Ангелы Меркель, Жака Шырака і Уладзіміра Пуціна адносна галадоўкі Аляксандра Казуліна. Аляксандр Мілінкевіч праінфармаваў кіраўнікоў ЗША, Нямеччыны, Францыі і Расеі пра тое, што экс-кандыдат у прэзідэнты Беларусі, палітвязень Аляксандр Казулін, які галадае ужо 49-ы дзень, абяцае спыніць галадоўку тады, калі хаця б адна краіна “вялікай васьмёркі” заявіць пра намер паставіць пытаньне пра сытуацыю з правамі чалавека ў Беларусі на разгляд Рады бясьпекі ААН. “Заклікаю вас зрабіць ўсё магчымае, каб выратаваць жыцьцё Аляксандра Казуліна і вызваліць палітзьняволеных у Беларусі”, -- зьвярнуўся Аляксандр Мілінкевіч да прэзідэнтаў краінаў.

 ГАЛОЎНАЕ 
Андрэй Саннікаў: «Энергетычнае супрацоўніцтва Беларусі з Еўропай скасаванае з прычыны рэпрэсій супраць апазіцыі» • 15:26, 25/09/2007
Кіраўнік ПАРЕ: «Дыялог з Беларуссю немагчымы без вызвалення палітвязняў» • 09:49, 25/09/2007
Улада ў адказе за арышты напярэдадні Еўрапейскага Марша • 14:43, 24/09/2007
Фэст «Права быць свабодным» (Фотарэпартаж) • 09:49, 24/09/2007
Фэст у Луцку: Беларусы маюць права на свабоду • 18:06, 23/09/2007
Тэлеканал «Белсат» пачне працаваць 10 снежня • 13:48, 23/09/2007
Лукашенко: «Газпром» наживается на Беларуси • 17:37, 22/09/2007
Уначы міліцыя затрымала аўтобусы з гасцямі рок-фэсту «Права быць свабодным» • 01:29, 22/09/2007
Аляксандр Мілінкевіч запрасіў лідэраў Еўропы на Еўрапейскі Марш • 11:15, 21/09/2007
Першыя крокі павінны зрабіць улады Беларусі • 09:50, 21/09/2007
 НАВIНА ДНЯ 
«Белтелеком» не боится демонополизации?
16:59, 07/12/2006

Генеральный директор государственного оператора услуг связи предприятия "Белтелеком" Константин Тикарь не испытывает опасений в связи с готовящейся в Беларуси демонополизацией рынка услуг фиксированной международной связи. "Задача по демонополизации рынка услуг связи - правильная задача, но правила игры зависят от регулятора. Управляют нами люди разумные, и они подготовят разумные правила игры", - заявил К.Тикарь на пресс-конференции в Минске, отвечая на вопрос "Интерфакса".

 ЭКАНОМIКА Й СОЦЫЮМ 

Прокуратура: «Удержать от взяток таким путем трудно»
14:35, 07/12/2006

Система финансового поощрения за отказ от взяток, которая используется в некоторых ведомствах Беларуси, требует дополнительного изучения, сообщил журналистам начальник управления по борьбе с коррупцией и организованной преступностью прокуратуры Беларуси Виктор Морозов. По его словам, "эта практика требует дополнительного изучения. Честно говоря, удержать от взяток таким путем трудно".

МВД Беларуси технически готово ввести биометрические паспорта через год
12:59, 07/12/2006

Заместитель министра внутренних дел Беларуси Виктор Филистович заявил о технической готовности органов внутренних дел республики ввести биометрические паспорта через год, сообщает «Интерфакс». "Технически мы готовы сделать это через год, но необходимо определить целесообразность данной меры, и поэтому мы не спешим", - сказал он на пресс-конференции в Минске.

В России простаивает более 300 вагонов с белорусским сахаром
12:57, 07/12/2006

На территории России простаивает более 300 вагонов с белорусским сахаром, сообщил в четверг, отвечая на вопросы журналистов, премьер-министр Беларуси Сергей Сидорский. По словам премьера, данная ситуация вызвана тем, что российская сторона приняла решение проверять и брать на анализ сахар из каждого вагона. "В Россию поставляется только свекловичный сахар", - подчеркнул С.Сидорский.

Белорусские «зеленые» опровергают необходимость АЭС для Беларуси
12:56, 07/12/2006

Белорусская экологическая партия зеленых заявляет, что аргументы правительства в пользу строительства АЭС в Беларуси не являются обоснованными. Официально аргумента два - энергетическая независимость и экономическая целесообразность. Оба порождены, казалось бы, очевидным фактом - для обеспечения намеченного экономического развития страны не хватает собственного энергетического потенциала. Но, по мнению белорусских зеленых, это не более чем очередной миф.

Посольство Польши в Беларуси стало выдавать экспресс-визы
11:58, 07/12/2006

Посольство Польши в Беларуси ввело новую форму виз для граждан, которым нужно срочно попасть в эту страну и нет времени для длительного оформления документов. Экспресс-виза может быть сделана в течение нескольких часов, консульский сбор за ее выдачу составляет $38.

Ну, за здоровье, комсомол!
11:38, 07/12/2006

9 ноября под патронажем БРСМ во Фрунзенском районе столицы под девизом «Свобода от курения и алкоголя !» открылась «Дискотека будущего». На площадке Welcome, принадлежащей районной администрации, комитет неокомсомола планирует регулярно проводить вечера «за здоровый образ жизни» и всерьез заявляет, что именно это место станет «главной молодежной площадкой» района.

Украинцы смогут праздновать Новый год целую неделю
10:38, 07/12/2006

Первая неделя 2007 года в Украине будет выходной, заявил министр труда и соцполитики Михаил Папиев на заседании Кабмина в среду, 6 декабря, в Киеве. Согласно принятому в среду постановлению Кабинета министров, выходными будут дни с 1 по 8 января включительно.

Городские свалки мусора могут обернуться настоящим бедствием
10:37, 07/12/2006

Экологи бьют тревогу: городские свалки мусора могут обернуться экологическим бедствием. Причем эта проблема актуальна как для мегаполисов, так и небольших городов. Объемы отходов растут быстрее, чем профильные предприятия могут их переработать.

Льготные кредиты в Беларуси дороже, чем обычные в Литве
09:48, 07/12/2006

Последние пять лет в Литве и в Беларуси цены на квартиры растут одинаково стремительно. В Вильнюсе каждый квадратный метр уже тянет на 3000 - 8000 лит (1100 - 2900 долларов). $1100 - это жилье попроще, в спальном районе да в старом доме. $2900 за квадрат - новые квартиры в престижных местах. Минск тоже не отстает. Средняя рыночная цена квадратного метра доросла до 1160 долларов, а в однокомнатных квартирах доходит аж до 1250 «зеленых». Купить жилье при таких ценах обычный литовец, как и белорус, впрочем, может только одним способом - с помощью кредита. И тут белорусам в пору позавидовать соседям.

 ГАЛОЎНАЕ 
95 процентов белорусских интернет-магазинов могут быть закрыты • 12:40, 25/09/2007
Новые проблемы белорусского сахара • 10:49, 25/09/2007
Академик Никитченко: В Беларуси приписали к урожаю около 1,5 млн. зерна • 13:00, 24/09/2007
Растет дефицит торгового сальдо и падает рентабельность • 10:45, 24/09/2007
Как один пенсионер правду ищет • 14:38, 23/09/2007
Грядет либерализация рынка связи • 12:56, 21/09/2007
СП па перапрацоўцы вуглёў створаць ужо праз тыдзень • 09:57, 21/09/2007
Мобильный контроль усилится • 10:16, 20/09/2007
В Беларуси может быть изменен порядок ввоза автомобилей • 17:24, 19/09/2007
Среди неплательщиков – в основном госпредприятия • 10:28, 19/09/2007
 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: