Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
        1 2 3
4 5 6 78 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30 31




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



49-ы дзень галадоўкі: Аляксандр Казулін паміж жыццём і смерцю
15:09, 07/12/2006

Вага экс-кандыдата ў прэзідэнты Беларусі, палітвязня Аляксандра Казуліна працягвае памяншацца. Сёння ён важыць ужо 64 кілаграмы. Аб гэтым прэс-цэнтру Хартыі’97 паведаміла жонка палітвязня Ірына Казуліна, якая сёння размаўляла з кіраўніцтвам віцебскай выпраўленчай калоніі №3, дзе адбывае пакаранне экс-кандыдат у прэзідэнты. Такім чынам, за час зняволення і галадоўкі палітык схуднеў на 41 кілаграм. Сёння Ірына Казуліна мае намер накіраваць мужу тэлеграму, каб паведаміць пра тое, што Палітрада Аб’яднаных дэмакратычных сіл Беларусі звярнулася ў Раду Бяспекі ААН з просьбай разгледзець беларускае пытанне. Пасля гэтага, лічыць Ірына Казуліна, палітвязень, які дамагаецца разгляду сітуацыі з парушэннем правоў чалавека ў Беларусі ў Радзе Бяспекі ААН можа спыніць галадоўку.

Медыкі тым часам заяўляюць, што ўжо пасля трох тыдняў галадоўкі (а Казулін галадае амаль 2 месяцы!), чалавек можа памерці ў любы момант.

“У першую чаргу парушаюцца ўсе віды абмену і ў арганізме назапашваюцца недаакісленыя прадукты, прадукты, якія ў нармальным стане мусяць расшчапляцца. Кепска працуе пячонка, ныркі, назапашваюцца шлакі, солі, фармуюцца атруты і гэта ў сваю чаргу дзейнічае на цэнтральную нервовую сістэму, на кару галаўнога мозгу”, – лічыць прафесар кафедры гігіены і медыцынскай экалогіі Беларускай медыцынскай акадэміі паслядыпломнай адукацыі Валерый Мурог.

У гэтай сітуацыі страшная нават не маленькая вага пацыента, а хуткасць, з якой ён губляе кілаграмы. Хуткая страта вагі пагражае сур`ёзнымі парушэннямі. На такой стадыі галадоўкі пачынаецца гіпаксія мозгу – галаданне, калі мозгу не хапае сілкавання.

На конт таго, што ў Аляксандра Казуліна вельмі нізкі ціск – 75/60, лекары катэгарычна заяўляюць, што з такім ціскам могуць перастаць дзейнічаць ныркі. Гэты крытычны ціск, пры ім немагчымая нармалёвая праца галаўнога мозгу, могуць пачацца перабоі з сэрцам.

У некаторых галадоўшчыкаў, лічаць лекары, ужо праз 10 дзён пачынаюцца істотныя пашкоджанні – гінуць клеткі, якія не аднаўляюцца. Калі галадоўка цягнецца больш за тры тыдні, то гэта найбольш небяспечна. Тут ужо нічога гарантаваць нельга – чалавек можа памерці ў любы момант.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: