Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
        1 2 3
4 5 6 78 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30 31




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Беларусь назвала цану «Белтрансгаза» – ад 10 да 17 мільярдаў даляраў
13:47, 07/12/2006

Рынкавая цана “Белтрансгаза” складае ад 10 да 17 млрд даляраў, лічыць прэм’ер-міністр Беларусі Сяргей Сідорскі. “Вызначыць для Беларусі цану ў 200 даляраў за тысячу кубаметраў – гэта, безумоўна, рынкавы падыход з пункту гледжання расейцаў, а з пункту гледжання Беларусі кіраўнік дзяржавы абвясціў рынкавую цану “Белтрансгаза” – 10-17 мільярдаў даляраў. Зыходзячы з гэтага, мы і вядзем перамовы”, – заявіў у чацвер у “палаце прадстаўнікоў” Сяргей Сідорскі.

Сёння, па словах Сідорскага, эксперты працягваюць весці перамовы з “Газпромам” па гэтым пытанні. “Мы спадзяемся, што тыя параметры, якія будуць прадстаўленыя ў перамоўным працэсе беларускім бокам (Міністэрства энергетыкі, “Белтрансгаз”), будуць аб`ектыўна ўспрынятыя нашымі партнёрамі з расейскага боку”, – падкрэсліў ён.

Сяргей Сідорскі таксама нагадаў, што бакі падпісалі дамову аб правядзенні галандскім банкам ABN Amro незалежнай ацэнкі “Белтрансгаза”. Па яго словах, праца экспертаў паказвае, што разлікі, прадстаўленыя адмыслоўцамі з беларускага боку, апраўданыя, маюць пад сабою пэўныя эканамічныя разлікі.

Прэм’ер-міністр таксама заявіў, што Беларусь атрымоўвала і атрымоўвае расейскі газ па рынкавых цэнах. Ён адзначыў, што “для Беларусі цана на газ – рынкавая”. Яна ўсталёўваецца паміж “Белтрансгазам” і “Газпромам” заключэннем кантракту зыходзячы з рынкавай цаны газу, прапанаванай “Газпромам” “ва ўвязцы з транспартнай сістэмай нашай краіны”.

У залежнасці ад рынкавай транзітнай стаўкі, ад аб’ёму, ад перамоўных пазіцый беларускага і расейскага бакоў і фармуюцца кантракты, растлумачыў прэм’ер-міністр. “І ніхто нікому ніякіх паслуг не рабіў і не робіць”, – падкрэсліў ён.

Сяргей Сідорскі таксама адзначыў: “Беларускі ўрад выверана падыходзіць да працы кожнага прадпрыемства нашай краіны”. Па яго словах, шэраг беларускіх прадпрыемстваў атрымоўвае расейскі газ па цане больш за $70 за тысячу кубаметраў, некаторым суб’ектам гаспадарання прадстаўленыя скідкі.

“І калі мы гаворым сёння пра падвышэнне рынкавай цаны для Беларусі, як заяўляе “Газпром”, да ўзроўня $200 за тысячу кубаметраў, – гэта права расейскага боку, – адзначыў прэм’ер-міністр. – Але права беларускіх перамоўшчыкаў – прапанаваць умовы, у якіх будуць працаваць эканомікі двух краінаў”.

Кіраўнік урада падкрэсліў, што пазіцыя Беларусі складаецца з таго, што “стратэгія фармавання рынкавай цаны – гэта падвышэнне на ўзроўні 15%, якое закладзена і ў стратэгіі расейскага ўрада”. “Мы спакойна ставімся да той стратэгіі, якая прынятая ўрадам Расейскай Федэрацыі па павелічэнні цаны на газ да 2011 года да $180”, – рэзюмаваў прэм’ер-міністр.

Нагадаем, урады Беларусі і Расеі вядуць перамовы па пытаннях, якія не знаходзяць сёння ўзгаднення паміж “Белтрансгазам” і “Газпромам”. Беларускі бок прытрымліваецца тых пагадненняў, якія прынятыя ў рамках Саюзнай дзяржавы, і ў гэтым ягоная пазіцыя. У сувязі з гэтым Беларусь лічыць, што змяненне цэнаў на газ і іншыя энерганосьбіты павінны быць на ўзроўні, які замацаваны ў рашэнні ўрада Расеі. Нагадаем, на 2007 год цана для расейскіх спажыўцоў газу павялічыцца на 15%.

На мінулым тыдні зацверджаная таксама стратэгія развіцця “Газпрома”. Паводле дакументаў прапаноўваецца да 2011 года вывесці суб’екты гаспадарання Расеі на камерцыйную цану газу на ўзровень $180 за 1 тыс.куб.м. Такая ж стратэгія распрацаваная беларускім урадам. У цяперашні час нашыя эксперты вядуць з “Газпромам” перамовы на гэтую тэму.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: