Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
        1 2 3
4 5 6 78 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30 31




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



ВГС разглядае пазоў пратэстанцкай царквы «Новае жыццё»
17:06, 07/12/2006

7 снежня ў Вышэйшым гаспадарчым судзе суддзя Кацярына Караткевіч правяла папярэдняе паседжанне па разглядзе пазову менскай царквы “Новае жыццё” Аб`яднання суполак хрысціянаў поўнага Евангелля ў Рэспубліцы Беларусь аб прызнанні пазапраўным рашэння Менскага гарвыканкама аб пазбаўленні царквы зямлі і будынка.

Юрыст царквы Сяргей Луканін адзначыў, што падчас прыняцця рашэння гарадскія ўлады неаднаразова парушалі заканадаўства. Ён прывёў адпаведныя артыкулы Грамадзянскага і зямельнага кодэксаў, а таксама палажэнні ўказу № 58 прэзідэнта, якія былі парушаныя Менгарвыканкамам. Юрыст прапанаваў дапоўніць пазоў палажэннем аб неабходнасці абавязаць гарадскія ўлады змяніць мэтавае прызначэнне будынка і зямельнага ўчастку.

Прадстаўнік Менгарвыканкама Ігар Каспяровіч лічыць патрабаванні ісца неправамернымі, заснаванымі на парушэннях будаўнічых нормаў і правіл, а таксама зямельнага кодэкса і закона “Аб свабодзе сумлення і рэлігійных арганізацыях”. Аднак, адказваючы на пытанне суддзі, ён не змог назваць ні аднаго артыкула законаў, якія парушыла рэлігійная арганізацыя. Па словах І.Каспяровіча, царква “ніяк не павінна была выкарыстоўваць будынак, які купляўся як кароўнік”.

У інтэрв’ю БелаПАН С.Луканін адзначыў, што паводле заканадаўства справа павінна быць разгледжаная ў тэрмін не больш за 1,5 месяца.

Нагадаем, што ўвосень мінулага года суполка падала ў Гаспадарчы суд Менска пазоў аб прызнанні пазапраўным рашэння Менскага гарвыканкама ад 17 жніўня 2005 года аб пазбаўленні царквы зямлі і будынка па вуліцы Кавалёва, 72 у сталічным мікрараёне Сухарава. Сваім рашэннем ад 27 кастрычніка 2005 года суддзя Гаспадарчага суду Менска Аляксандр Карамышаў адмовіўся задаволіць скаргу царквы і прызнаў законнымі дзеянні гарадскіх уладаў. Пасля таго, як вернікі пачалі галадоўку пратэсту, старшыня ВГС Віктар Камянкоў 26 кастрычніка гэтага года аспрэчыў рашэнне А.Карамышава па справе царквы “Новае жыццё” і прапанаваў яшчэ раз разгледзець гэтае пытанне ў прэзідыўме Вышэйшага гаспадарчага суду. Сваёй пастановай ад 4 лістапада прэзідыўм ВГС задаволіў пратэст Віктара Камянкова на рашэнне суддзі А.Карамышава ад 27 кастрычніка 2005 года.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: