Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Кіраўнік украінскага Кабінета міністраў Віктар Януковіч мае намер адрадзіць сваё радавое сяло Янукі, што ў Беларусі. Як піша газет “Сегодня” са спасылкай на крыніцу ў асяроддзі прэм’ера, падчас апошняга візіту ў Янукі прэм’ера так уразіла разруха ў сяле, што ён загарэўся ідэяй адрадзіць вёску. Нагадаем, што ў Беларусі ўжо ёсць адзін турыстычны аб`ект – вёска Александрыя, дзе нарадзіўся Аляксандр Лукашэнка.
Па словах крыніцы, Януковіч мае намер ператварыць вёску з насельніцтвам у 6 чалавек у катэджны пасёлак на 300 жыхароў і запрасіць туды Януковічаў з Украіны і Беларусі.
Як паведамляе крыніца, ужо вызначаны набор сацыяльных выгодаў, якімі прэм’ер мае намер “прывабліваць” будучых жыхароў у новыя Янукі.
У прыватнасці, гэта – міні-малаказавод, сховішча для марожанай ягады і інфраструктура, якая павінна будзе стаць годным канкурэнтам аграмястэчкам – новай ідэі Аляксандра Лукашэнкі.
Але Януковіч мае намер пераплюнуць Лукашэнку, прэзентаваўшы кожнаму меркаванаму жыхару Янукоў па племянной карове.
Паводле падлікаў выдання, праект будзе каштаваць прэм`еру немалую суму. Так, будаўніцтва катэджных домікаў абыйдзецца не менш за 5 млн даляраў, 3-кіламетровая галоўная вуліца – 1,5 млн, а электрычнасць і газаправод – не менш за 500 тыс даляраў. Акрамя таго, адна кароўка каштуе каля тысячы даляраў.
“Калі ваш прэм’ер з ідэалагічных меркаванняў жадае ўкласці грошы ў гэты праект – калі ласка”, – пракаментаваў ідэю Януковіча ў райцэнтры Докшыцы, у юрысдыкцыі якога знаходзіцца сяло Янукі.