Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
«Бацькаўшчына» просіць Казуліна спыніць галадоўку 17:57, 07/12/2006
Згуртаванне беларусаў свету “Бацькаўшчына” накіравала у віцебскую выпраўленчую калонію №3 тэлеграму экс-кандыдату ў прэзідэнты, палітвязню Аляксандру Казуліну з просьбай “спыніць галадоўку дзеля ўсіх нас, дзеля Беларусі”. У тэлеграме гаворыцца: “Сваім мужным крокам Вы абудзілі людзей, прымусілі пачуць голас нашай краіны ва ўсім свеце. Трымайцеся і паберажыце сябе. Мы з Вамі!”.
Нагадаем, што палітвязень Аляксандр Казулін галадае ўжо 49 дзён. Экс-кандыдат у прэзідэнты Беларусі патрабуе разгляду беларускага пытання ў Радзе Бяспекі ААН.