Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Экспэрт Міжнароднага Чырвонага Крыжу: «Галадоўка – апошні сродак для зьняволеных» 12:23, 07/12/2006
Экс-кандыдат на пост прэзідэнта Беларусі, палітвязень Аляксанд Казулін галадае ўжо 49 дзён. “Галадоўка вельмі часта – апошні сродак для зьняволеных. І калі пра галадоўку робіцца вядома, улада паўстае перад праблемай іміджу, ня іміджу вязьняў, а яе, ўлады, ўласнага іміджу – ці дастаткова яна добразычлівая, каб прыслухацца да патрабаваньняў людзей, якія ўжываюць такія дзеяньні”, -- заявіў у інтэрв’ю “Радыё Свабода” Хэрнан Райес - экспэрт Міжнароднага Чырвонага Крыжу у мэдычных праблемах вязьняў.
Па словах экспэрта, пасьля некалькіх тыдняў галадоўкі чалавек адчувае моцны боль. “Праз некалькі дзён пасьля пачатку галадоўкі вы не адчуваеце голад з прычыны кэтозу. У крыві ёсьць кэтонные клеткі, якія ў гэтай сытуацыі блякуюць адчуваньне голаду. Праз некалькі тыдняў галадоўкі ў вас пачынаецца ністагм – сутаргі вокавага яблыка, гэта выклікае моцнае галавакружэньне І гэта надзвычай непрыемна. Галадоўнікаў цягне на ваніты, яны ня могуць піць. Гэтую фазу галадоўкі адзначаюць усе галадоўнікі, якія да яе даходзяць”, -- кажа Райес.
Доктар Райес адзначае, што посьпех галадовак пратэсту залежыць ад таго, ці будуць ўлады рэагаваць на тое, як чалавек марудна і пакутліва морыць сябе голадам. Паводле яго чым даўжэй галадоўка, чым большыя пакуты галадоўнікаў, тым больш моцны ўплыў галадоўкі на грамадзкую думку і на ўлады.
“Галадоўка вельмі часта – апошні сродак для зьняволеных. І калі пра галадоўку робіцца вядома , улада паўстае перад праблемай іміджу, ня іміджу вязьняў, і яе, ўлады, ўласнага іміджу – ці дастаткова яна добразычлівая, каб прыслухацца да патрабаваньняў людзей, якія ўжываюць такія дзеяньні”.