Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
«Малады Фронт»: Зьміцера Дашкевіча перавялі ў калонію незаконна 17:43, 07/12/2006
Cёньня ўначы, палітвязьня, лідэра “Маладога Фронту” Зьміцера Дашкевіча перавялі ў выпраўленчую калёнію г.Шклова. Улада ізноў парушае дзеючае закандаўства, згодна зь якім Зьміцер Дашкевіч можа быць пераведзены ў калёнію толькі тады, калі прысуд ўступіць у законную сілу, пасьля разгляду касацыйнае скаргі, -- заяўляе арганізацыя “Малады Фронт”.
«Малады Фронт» лічыць дзеяньні ўладаў абсалютна незаконнымі і заяўляе аб тым, што перавод Дашкевіча ў калонію – гэта чарговая спроба ціску з боку ўладаў на палітвязьня.
Нагадаем, што 1 лістапада лідэр “Маладога Фронту” Зьміцер Дашкевіч быў пакараны на паўтары гады зьняволеньня ў калёніі агульнага рэжыму паводле 193 арт. ч.1 за “дзейнасьць ад імя незарэгістраванай арганізацыі”. 15 сьнежня адбудзецца судовае паседжаньня па разглядзе скаргі аб незаконна вынесеным прысудзе лідэру “Маладога Фронта”.