Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Прафэсар Валер Мурог: «Калі галадоўка ідзе трэці тыдзень, то гэта найбольш небясьпечна» 12:22, 07/12/2006
49 дзён галадае ў віцебскай выпраўленчай калоніі палітвязень Аляксандр Казулін. Пра тое, якія зьмены адбываюцца ў чалавечым арганізьме падчас галадоўкі «Радыё Свабода» распавёў прафэсар катэдры гігіены і мэдычнай экалёгіі Беларускай мэдычнай акадэміі пасьлядыплёмнай адукацыі Валер Мурог.
“Калі тлушчу ў чалавека больш, то працэс галадоўкі ідзе лягчэй, бо ў першую чаргу расходуецца менавіта тлушч, які ўдзельнічае ў абмене, і пакуль у сальніку будзе тлушч, ён будзе расходавацца і падтрымліваць больш менш нармальны стан арганізму. Але калі тлушчу ўжо ня будзе, то ў першую чаргу церпяць розныя сыстэмы абмену ў арганізьме: той жа тлушчавы, вугляводны - парушаюцца ўсе віды абмену і ў арганізьме назапашваюцца недаакісьленыя прадукты, прадукты, якія ў нармальным стане мусяць расчапляцца. Кепска працуе пячонка, ныркі, назапашваюцца шлакі, солі, фармуюцца атруты і гэта ў сваю чаргу дзейнічае на цэнтральную нэрвовую сыстэму, на кару галаўнога мозгу.
У некаторых ужо праз 10 дзён пачынаюцца істотныя пашкоджаньні - гінуць клеткі, якія не аднаўляюцца. Калі галадоўка ідзе трэці тыдзень, то гэта найбольш небясьпечна. Там ужо нічога гарантаваць нельга - калі тады не сілкаваць чалавека параэнтэральна, інакш не дапамагаць яму, ён можа памерці ў любы момант. Досьвед голаду падчас леніградзкай блякады ў гады Вялікай Айчынай вайны паказаў, што людзі паміралі праз тры тыдні-месяц”.