Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
        1 2 3
4 5 6 78 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30 31




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Палітолаг Мубарыз Ахмедаглу: «Каб сябраваць з Расеяй трэба мець чатыры рукі»
14:37, 07/12/2006

Краінам, якія сябруюць з Расеяй, трэба мець чатыры рукі, і дзве з іх трэба выкарыстаць у якасці абароны, каб Расея раптам не нанесла ўдар ніжэй пояса. Як перадае Day.Az, з такой заявай на сённяшняй прэс-канферэнцыі, прысвечанай палітычным вынікам лістапада, выступіў кіраўнік цэнтра палітычных тэхналогій і інавацый Мубарыз Ахмедаглу.

Палітолаг адзначыў, што ў лістападзе Расея павялічыла ціск на краіны паўднёвага Каўказа, што даказвае планы гэтай краіны прадаць газ Азербайджану і Грузіі за 230 даляраў.

“У якасці рычага ціску Расея выкарыстоўвае ўсё. Павялічвае цэны энерганосьбітаў, заяўляе аб ціску на расейскую мову ў краінах СНД. У цэлым, наш паўночны сусед паводзіць сябе на прасторы СНД, так як яму ўздумаецца. Думаю, што краіны, якія ўваходзяць у садружнасць, павінны адэкватна адказваць”, – сказаў ён.

Пры гэтым М.Ахмедаглу лічыць не выпадковым нечаканую заяву кіраўніка расейскай суполкі Азербайджана, дэпутата Міхаіла Забеліна аб нездавальняючым стане з расейскай мовай у Азербайджане, тады як на самых высокіх узроўнях неаднаразова пацвярджалася зваротнае.

“Паралельна з гэтым намеснік міністра замежных спраў Карасін таксама публічна заяўляе, што акрамя Беларусі, у іншых краінах СНД сітуацыя з расейскай мовай пакідае жадаць лепшага”, – падкрэсліў палітолаг.

Кіраўнік цэнтра ўпэўнены, што Азербайджану ёсць, што супрацьпаставіць гэтаму, і ў цяперашні час гэта нафтаправод Баку-Наварасійск, прапампоўка нафты па якім абыходзіцца Азербайджану ў пяць разоў даражэй, чым па Баку-Тбілісі-Джэйхан.

“Нафта па гэтым трубаправодзе праходзіць толькі для таго, каб не пакрыўдзіць Расею, і думаю, што час перагледзець гэта, і ўраду пачаць рабіць пэўныя крокі”, – сказаў М.Ахмедаглу.

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: