Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Беларусь разлічвае на аб`ектыўнае ўспрыманне расейскім бокам эканамічных разлікаў беларускіх экспертаў на конт рынкавай цаны “Белтрансгаза”. Як паведаміў 7 снежня прэм`ер-міністр Беларусі Сяргей Сідорскі, адказваючы на пытанні “дэпутатаў”, сёння эксперты працягваюць весці перамовы з “Газпромам” па гэтым пытанні. “Мы спадзяемся, што тыя параметры, якія будуць прадстаўленыя ў перамоўным працэсе беларускім бокам (Міністэрства энергетыкі, “Белтрансгаз”), будуць аб’ектыўна успрынятыя нашымі партнёрамі з расейскага боку”, – падкрэсліў ён.
Сяргей Сідорскі таксама нагадаў, што бакі падпісалі дамову аб правядзенні галандскім банкам ABN Amro незалежнай ацэнкі “Белтрансгаза”. Па яго словах, праца экспертаў паказвае, што разлікі, прадстаўленыя адмыслоўцамі з беларускага боку, апраўданыя, маюць пад сабою пэўныя эканамічныя разлікі.