Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Збітая актывістка апазіцыі падала скаргу ў пракуратуру 17:10, 07/12/2006
Збітая маёрам міліцыі дэмакратычная актывістка Алеся Ясюк звярнулася са скаргай у пракуратуру, у якой патрабуе ўзбудзіць крымінальную справу супраць міліцыянта.
3 сьнежня актывістка апазіцыі 46-гадовая барысаўчанка Алеся Ясюк была затрыманая ў Менску падчас распаўсюду налепак "Джынс – за свабоду!". Жанчыну даставілі ў пастарунак Ленінскага р-ну, дзе маёр міліцыі Фалей І.В. пры складанні пратаколу жорстка збіў яе.
“Мяне затрымаў на вуліцы Ракасоўскага ў Менску чалавек у цывільным, які, як высвятлілася пазней, быў супрацоўнікам дэпартамента аховы. На міліцэйскай машыне мяне адвезлі ў апорны пункт міліцыі Ленінскага РУУС Менску. Склалі пратакол, канфіскавалі 50 налепак, а потым, калі даведаліся, што з 2000 года мяне затрымоўвалі за распаўсюджванне інфармацыйных матэрыялаў больш за 10 разоў, заявілі, што завядуць на мяне справу і аштрафуюць не менш, чым на 5 мільёнаў. Потым мяне адправілі на дактыласкапічную экспертызу. Пратакол у дачыненні мяне складаў маёр міліцыі Фалей І.В. Калі я нахілілася да яго, каб паглядзець, што ён піша ў пратаколе, ён стукнуў мяне кулаком па галаве. Потым заявіў, што ў яго прысутнасці я павінна толькі стаяць. Калі жа я прысела на крэсла, ён нагамі выбіў з-пад мяне крэсла, а потым зноў стукнуў – гэтым разам кулаком у грудзі. Я звалілася на падлогу… Ён схапіў мяне за вопратку і стаў цягаць па падлозе”, – распавяла прэс-цэнтру Хартыі’97 Алеся Ясюк.
Алеся Ясюк паведаміла ПЦ "Вясна", што сёння зьвярнулася са скаргай у пракуратуру Ленінскага раёну сталіцы з патрабаваннем узбудзіць крымінальную справу ў дачыненні да Фалея І.В.