Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Апазіцыя звярнулася ў Раду Бяспекі ААН з просьбай разгледзець беларускае пытанне 09:32, 07/12/2006
6 снежня лідэры дэмакратычнага руху Беларусі выступілі з сумесным зваротам у Раду па правах чалавека ААН, а таксама да кіраўнікоў краінаў-сяброў Рады Бяспекі ААН з просьбай разгледзець пытанне аб грубых парушэннях правоў чалавека ў Беларусі.
У звароце Палітрада аб`яднаных дэмакратычных сіл грунтоўна аргументуе сваю пазіцыю адносна нелегітымнасці цяперашняга прэзідэнцтва Аляксандра Лукашэнкі, палітычных рэпрэсій, якія праводзяцца беларускімі ўладамі, арыштаў апанентаў улады, у прыватнасці, экс-кандыдата ў прэзідэнты Аляксандра Казуліна.
Аб’яднаныя дэмакратычныя сілы, як гаворыцца ў звароце, падтрымліваюць прапанову Казуліна “звярнуцца ў Раду па правах чалавека ААН з хадайніцтвам захаваць пасаду адмысловага дакладчыка Рады А.Севярына, ацаніць становішча ў нашай краіне з правамі чалавека і вынесці беларускае пытанне на разгляд у Радзе Бяспекі ААН”. Нагадаем, што ў падтрымку гэтага патрабавання Аляксандр Казулін 20 кастрычніка абвясціў бестэрміновую галадоўку.
Лідэры аб’яднаных дэмакратычных сіл пераканаўча просяць Раду Бяспекі ААН “уключыць у павестку дня пытанне аб сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі, прыняўшы па гэтаму пытанню рашэнне, якое абавяжа беларускі ўрад выконваць адпаведныя стандарты ў вобласці правоў чалавека і свае міжнародныя абязальніцтвы”.
Пад зваротам падпісаліся старшыня АГП Анатоль Лябедзька, намеснік старшыні БСДП (Грамада) Аляксей Кароль, старшыня Партыі БНФ Вінцук Вячорка, старшыня Партыі камуністаў Беларускай Сяргей Калякін, старшыня Жаночай партыі “Надзея” Алена Яськова, лідэр незалежнага прафсаюзнага руху Аляксандр Бухвостаў.