Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Бюджэт прыняты: 100 – «за», адзін – «супраць» 13:19, 07/12/2006
“Палата прадстаўнікоў” ухваліла ў першым чытанні праект бюджэту на 2007 год. За дадзены законапраект прагаласавалі 100 “парламентараў”, супраць – 1.
Прадстаўляючы дакумент парламентарам, міністр фінансаў Беларусі Мікалай Корбут паведаміў, што агульная сума прыбыткаў кансалідаванага бюджэту на 2007 год прагназуецца ў аб’ёме Br40,436 трлн., або 43,9% да ВУП (чаканае выкананне ў 2006 годзе – 47,1%). Выдаткі кансалідаванага бюджэту на 2007 год прагназуюцца ў аб’ёме Br41,836 трлн., што складае 45,4% да ВУП (чаканае выкананне ў 2006 годзе – 48,5%).
Прыбыткі рэспубліканскага бюджэту прадугледжваюцца ў аб’ёме Br30,611 трлн. Без уліку сродкаў Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва, а гэта Br20,638 трлн., яны ўзрастуць да чаканага выканання 2006 года на 13,7%. Выдаткі па праекце рэспубліканскага бюджэту на 2007 год (без уліку сродкаў ФСАН) сфармаваныя ў суме Br22,038 трлн., гэта на 10% перавышае чаканае выкананне цяперашняга года. Дэфіцыт рэспубліканскага бюджэту на наступны год сфармаваны ў памеры Br1,4 трлн., або 1,5% да ВУП. Фінансаванне дэфіцыту бюджэту прадугледжваецца за конт унутраных (Br408,3 млрд.) і знешніх (Br991,7 млрд.) крыніц.
“Дэпутат” Віктар Кучынскі, які адзіны прагаласаваў “супраць”, лічыць, што праз некалькі месяцаў прыйдзецца зноў абмяркоўваць бюджэт краіны.
“Праз некалькі месяцаў нам прыйдзецца вярнуцца да новага разліку”, – заявіў Кучынскі. Па яго меркаванні, “прагноз беларускага ўрада аб падвышэнні цаны на расейскія энерганосьбіты толькі на 15% не з’яўляецца рэальным, а нагадвае часы сацыялізму, якія ўжо даўно скончыліся”.
Аб тым, што цана на энерганосьбіты ў наступным годзе падвысіцца на 15% сёння ў “палатке”, заявіў прэм’ер-міністр Сяргей Сідорскі. Ён сказаў, што пазіцыя беларускага ўрада ў гэтым пытанні як і раней складаецца з таго, што калі будзе “саюзная дзяржава”, то і рост цэнаў на расейскі газ для беларускіх і расейскіх спажыўцоў энерганосьбітаў павінен быць аднолькавым. Прэм`ер нагадаў, што расейскае кіраўніцтва плануе ў наступным годзе рост цэнаў на газ менавіта на 15%.