Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Специальный докладчик Совета ООН по правам человека Адриан Северин 8 декабря выразил глубочайшую озабоченность ухудшающимся состоянием здоровья экс-кандидата в президенты Беларуси, политзаключенного Александра Козулина. Об этом говорится в заявлении спецдокладчика, размещенном на официальном сайте Совета по правам человека ООН.
В США в возрасте 80-ти лет скончалась бывший посол Соединенных Штатов в ООН Джин Киркпатрик (Jeane J. Kirkpatrick), сообщает агентство Ассошиэйтед Пресс.
Принятие в первом чтении госбюджета до решения газового и нефтяного спора с Россией вызывает у экспертов сомнения в его адекватности реальному положению дел. Впрочем, такое случается уже не впервые.
Да канца сённяшняга дня адмысловы дакладчык Рады ААН па правах чалавека Адрыян Севярын плануе зрабіць заяву аб сітуацыі з галадоўкай Аляксандра Казуліна. Аб гэтым БелаПАН паведаміў супрацоўнік офіса вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека Зміцер Чалеў. Адначасова Чалеў паведаміў “Радыё Свабода”, што прэс-канферэнцыя вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека Луіз Арбур, дзе яна збіралася выступіць з заявай на конт галадоўкі Казуліна, не адбудзецца. Па словах Чалева, магчыма, прэс-канферэнцыя адбудзецца на наступным тыдні.
Палітрада Аб`яднаных дэмакратычных сіл Беларусі вырашыла правесці 10 снежня, у Сусветны дзень абароны правоў чалавека, акцыю салідарнасці з Аляксандрам Казуліным і іншымі палітвязнямі. Лідэры палітычных партый заклікалі людзей прыйсці 10 снежня, а 14 гадзіне, на Кастрычніцкую плошчу Менска.
Каля траціны журналістаў, якія знаходзяцца ў турмах краін свету паплаціліся свабодай за свае выказванні ў Сеці. Да такой высновы прыйшоў Камітэт па абароне журналістаў (Committee to Protect Journalists, далей – CTJ) у сваім дакладзе, апублікаваным у чацвер, 7 снежня 2006 года, паведамляе агенцтва AP.
Экс-кандыдат у прэзідэнты Беларусі, палітвязень Аляксандр Казулін перадаў на волю зварот да дэмакратычных сіл Беларусі, а таксама кіраўнікоў краін Еўропы і света, Генеральнага сакратара ААН і Еўракамісіі. Нагадаем, што палітык вось ужо 50 дзён трымае галадоўку ў выпраўленчай калоніі “Віцьба-3”, патрабуючы разгляду сітуацыі ў Беларусі ў Радзе Бяспекі ААН.
В канун 15-летнего юбилея исторической встречи в Вискулях весь официальный журналистский бомонд по привычке пустился в ностальгические переживания по «великому и могучему».
Падліковая палата (ПП) Расеі і Камітэт дзяржаўнага кантролю Беларусі выявілі неэфектыўнае выкарыстанне сродкаў бюджэту так званай “саюзнай дзяржавы” за 2005 год, паведаміў кіраўнік ПП РФ Сяргей Сцяпашын у пятніцу журналістам. Ён нагадаў, што раней Падліковая палата крытыкавала “саюзную дзяржаву” за нямэтавае выдаткоўванне сродкаў, сёлета такіх фактаў выяўлена не было, аднак зараз назіраецца неэфектыўнасць выдаткоўвання грошай.
Сёння сын лідэра аб’яднаных дэмакратычных сіл Аляксандра Мілінкевіча (таксама Аляксандр) з’явіўся ва Упраўленне кантрольна-прапускных пунктаў, дзе паводле абяцанняў Дзяржаўнага камітэта памежных войск, яму павінны былі вярнуць адабраны 29 лістапада пашпарт. Аднак, замест пашпарту, сын палітыка быў падзвергнуты 2-х гадзіннаму допыту. Памежнікаў цікавіла, якім чынам ягоны пашпарт апынуўся ў бацькі.
Атрымаўшы ўчора разьліковыя квіткі, супрацоўніцы “Чырвонага кастрычніка” ўбачылі, што іхныя заробкі за мінулы месяц зьменшыліся прыкладна на 100 тысяч рублёў. Гэта і сталася асноўнай прычынай сёньняшняга страйку, паведаміла “Радыё Свабода”. Работніцы скардзяцца й на дрэнныя ўмовы працы: у іх не прадугледжаны перапынак на абед, працаваць даводзіцца і ў выходныя.
Роўна 15 гадоў назад - 8 снежня 1991 года - у рэзідэнцыі Віскулі ў Белавежскай пушчы кіраўнікі Беларусі, Расіі і Украіны Станіслаў Шушкевіч, Барыс Ельцын і Леанід Краўчук падпісалі пагадненне аб стварэнні Садружнасці Незалежных Дзяржаў. На думку лідэра аб’яднаных дэмакратычных сілаў Беларусі Александра Мілінкевіча, на час пераходнага перыяду пасля распаду Савецкага Саюза СНД з`яўлялася вельмі патрэбным утварэннем «як форма цывілізаванага разводу». «Зараз СНД - бясшкодная, але неэфектыўная арганізацыя», - лічыць А.Мілінкевіч.
Дэлегацыя Народна-вызваленчага войска Кітая наведае Беларусь з 8 па 11 снежня. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведаміў начальнік прэс-службы Міністэрства абароны падпалкоўнік Вячаслаў Раменчык.
15 год таму, 8 снежня 1991 года, у беларускай урадавай рэзідэнцыі Віскулі ў Белавежскай Пушчы Барыс Ельцын, Леанід Краўчук і Станіслаў Шушкевіч спынілі існаванне Саветскага Саюза. Ці не шкадуюць аб “зробленым” беларускія палітыкі, якія прымалі ўдзел у ратыфікацыі Белавежскіх пагадненняў?
Ровно 15 лет назад президент России Борис Ельцин, президент Украины Леонид Кравчук и спикер белорусского парламента Станислав Шушкевич подписали Беловежские соглашения, провозгласившие прекращение существования Советского Союза. О том, как появилось это историческое решение, собственному газете «Времени новостей» рассказал первый президент независимой Украины Леонид КРАВЧУК.
Сёння ў другой палове дня з Масквы ў Нацыянальны аэрапорт Менск прыбудзе ўрадавая дэлегацыя, якая днём раней у тэрміновым парадку была адкамандзіраваная для высвятлення сітуацыі з пастаўкамі нафты ў Беларусь. У Маскве падчас двухдзённых перамоваў галоўнай тэмай быў не кошт газу і не цана “Белтрансгаза”, аб якіх у асноўным сёння гавораць і пішуць, а менавіта нафтавае пытанне. Справа ў тым, піша інтэрнэт-газета “Ежедневник”, што ўрад Міхаіла Фрадкова мае намеру нанесці беларусам нават куды больш моцны ўдар, чым падвышэнне цаны на прыродны газ, якое даўно ўжо абяцалі. Кабінет міністраў Расеі падрыхтаваў праект пастановы аб увядзенні мытнай пошліны на сырую нафту, якая пастаўляецца ў Беларусь.
Праваабарончы цэнтр "Вясна" заклікае экс-кандыдата ў прэзідэнты Беларусі, палітвязня Аляксандра Казуліна спыніць галадоўку, якая цягнецца ўжо 50 дзён. "Дзеля будучых перамогаў, дзеля набліжэння Беларусі да дэмакратыі і шанавання правоў чалавека мы просім вас не даць адбыцца трагедыі", -- гаворыцца ў заяве праваабаронцаў.
Апазыцыйныя палітыкі лічаць 50-ці дзённую галадоўку Аляксандра Казуліна мужным учынкам і заклікаюць яго спыніць сваю акцыю пратэсту, каб зьберагчы сілы і здароўе для барацьбы за дэмакратыю ў Беларусі, паведамляе “Радыё Свабода”.
Сёння, на 50-ы дзень галадоўкі, адміністрацыя выпраўленчай калоніі №3 г. Віцебска дазволіла экс-кандыдату ў прэзідэнты Беларусі, палітвязню Аляксандру Казуліну паразмаўляць па тэлефоне з жонкай. Ірына Казуліна паведаміла прэс-цэнтру Хартыі’97, што падчас размовы з мужам, яна распавяла яму пра крокі, якія робіць беларуская апазіцыя, для выканання патрабаванняў Аляксандра Казуліна. У прыватнасці, Палітрада Аб’яднаных дэмакратычных сіл звярнулася ў Раду Бяспекі ААН з просьбай разгледзець беларускае пытанне, а таксама прыняла зварот да прэм`ер-міністра Беларусі Сяргея Сідорскага з заклікам прыняць на сябе абавязкі кіраўніцтва краінай у сувязі з незаконнасцю знаходжання ва ўладзе Аляксандра Лукашэнкі.
Амерыканскі прэзідэнт Джордж Буш узнагародзіў былога савецкага дысідэнта, а зараз вядомага ізраільскага палітыка Натана Шчаранскага вышэйшай узнагародай ЗША – прэзідэнцкім медалем Свабоды. “Натан Шчаранскі быў адпраўлены Савецкім рэжымам у ГУЛАГ за ягоную працу па прасоўванні рэлігійнай свабоды і правоў чалавека”, адзначаецца ў паведамленіі прэс-службы Белага дома. У ім адзначаецца, што прэзідэнцкім медалем свабоды па рашэнні кіраўніка дзяржавы ўзнагароджваюцца асобы, “якія ўнеслі вельмі каштоўнае ўкладанне ў бяспеку або нацыянальныя інтарэсы ЗША, мір ва ўсім свеце, а таксама культурныя або іншыя значныя дасягненні”.
7 снежня “палата прадстаўнікоў” прыняла адразу ў двух чытаннях праект зменаў і дадаткаў у некаторыя заканадаўчыя акты па пытанні крымінальнага пераследу асобных катэгорый людзей і іншых пытаннях крымінальнага пераследу.
Беларускае тэлебачанне ўчора транслявала інтэрв`ю Аляксандра Лукашэнкі расейскаму тэлеканалу НТВ. Гутарка была запісаная 11 верасня ў рамках праграмы, прымеркаванай да 15-годдзя спынення існавання СССР і стварэння СНД. Гэтым разам Лукашэнка заявіў, што старшыня Вярхоўнага Савета Беларусі Станіслаў Шушкевіч не меў права падпісваць Белавежскія пагадненні, і што, калі б у снежні 1991 года Міхаіл Гарбачоў патэлефанаваў у Менск, то беларускі КДБ арыштаваў бы Ельцына, Краўчука і Шушкевіча.
Сёньня чакаецца прэсавая канфэрэнцыя Вярхоўнага камісара ААН у правох чалавека Люіз Арбур, якая павінна выступіць з адмысловай заявай па сытуацыі вакол галадоўкі экс-кандыдата на прэзідэнта Беларусі, палітвязня Аляксандра Казуліна, які галадае ўжо 50 дзён. Пра гэта “Радыё Свабода” паведаміў супрацоўнік офісу Вярхоўнага камісара ААН ў правах чалавека, адказны за Эўропу, Паўночную Амэрыку і Цэнтральную Азію, Дымітры Чалеў.
8 снежня, на 50-ы дзень палітычнай галадоўкі экс-кандыдата ў прэзідэнты, палітвязня Аляксандра Казуліна ягоныя паплечнікі пачынаюць масавую галадоўку салідарнасці. Як паведамляе прэс-служба экс-кандыдата ў прэзідэнты, у акцыі возьмуць удзел сябры менскай арганізацыі Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада), сябры палітычных партый з усіх абласцей Беларусі і менскі штаб аб’яднаных дэмакратычных сіл. У галадоўцы будуць удзельнічаць вядомыя палітыкі Віктар Івашкевіч, Алена Скрыган, Валянціна Палевікова, прафсаюзны лідэр Генадзь Фядыніч, старшыня Саюза беларускіх пісьменнікаў Алесь Пашкевіч, дочкі Аляксандра Казуліна Вольга і Юлія. Актывістка АГП Крысціна Шацікава заявіла, што будзе галадаць 7 дзён.
Лідэры аб’яднанай апазыцыі зьвярнуліся з адкрытым лістом да прам’ер-міністра Беларусі Сяргея Сідорскага. Такім чынам палітыкі выканалі патрабаваньне экс-кандыдата на прэзідэнта Беларусі, палітвязня Аляксандра Казуліна, які галадае ў віцебскай выпраўленчай калоніі вось ужо 50 дзён. Лідэры апазыцыі пішуць, што Аляксандр Казулін, які праводзіць палітычную галадоўку ў калёніі, яшчэ 20 верасьня заклікаў Сяргея Сідорскага згодна з Канстытуцыяй ўзяць на сябе паўнамоцтвы кіраўніка дзяржавы і прызначыць новыя прэзыдэнцкія выбары, паколькі Аляксандр Лукашэнка займае пасаду прэзыдэнта незаконна. Аднак Сяргей Сідорскі дагэтуль не адказаў на заклік Аляксандра Казуліна.
Унитарное предприятие "Минсктранс" планирует использовать на городском транспорте систему "Каскад", известную в России как "социальная карта москвича". Об этом корреспонденту ИА REGNUM сообщили в Министерстве транспорта и коммуникаций Беларуси. Таким образом, Минсктранс собирается повысить собираемость проездной платы, улучшить системы диспетчерского управления движением и управления маршрутными указателями.
Амерыканскія ўлады робяць больш жорсткімі правілы ўезду ў ЗША, а таксама выезду з краіны. З новага года ўсім гасцям Злучаных Штатаў прыйдзецца здаваць адпячаткі дзесяці пальцаў і праходзіць праз адмысловы сканар. Увядзенне гэтых мераў ужо традыцыйна тлумачаць неабходнасцю барацьбы з тэрарызмам.
Беларускага працоўнага затрымалі ў тунэлі на Паўднёвым вакзале Калінінграда. Нарад міліцыі заўважыў чалавека, які спаў на даху аптэчнага шапіка. Яго сталі будзіць. Прачнуўшыся, мужчына адразу прызнаўся ў некалькіх крадзяжах на вакзале. Краў у пяці метрах ад сваёй начлежкі. Нават сцягнуў торбу ў працаўніцы вакзалу. Як высвятлілі міліцыянты, затрыманы 39-гадовы беларус начаваў на вакзале ўжо некалькі дзён. Застаўся без грошай і без квітка на радзіму.
Особую озабоченность правоохранительных органов Беларуси вызывают поставки некачественной пищевой продукции, основная часть которой идёт из Российской Федерации, передал вчера телеканал ОНТ. К проблеме суррогатов алкоголя добавилась ещё и большое количество продуктов питания, которые поступают с истекшими сроками годности, либо испорченными, а затем реализовываются по поддельным документам в Беларуси. Так, сотрудниками управления по борьбе с экономическими преступлениями конфискована внушительная партия кондитерских изделий.
Шведские самолеты Saab 2000 по-прежнему создают неудобства летающим на них пассажирам flyLAL. В четверг из Вильнюса вылетел самолет литовской авиакомпании с 34 пассажирами на борту. Рейс направлялся в Киев, но в небе над Беларусью летчики заметили неполадки и вернулись в Литву, сообщила газета Lietuvos rytas.
Аномальное тепло в начале зимы не приносит людям радости, как выяснили ученые. Оказывается, наоборот, неестественно теплая погода способна привести к депрессии, пишет в пятницу газета "Новые известия".
История произошла в среду, 6 ноября. Комаровский рынок уже «принарядился» к празднику. С потолка свисают монеты, а в центре - под самым куполом – висит гигантский поросенок - символ наступающего нового года. Вернее, висел…
Сталічная міліцыя 9 снежня правядзе дзень адчыненых дзвярэй, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА у аддзеле інфармацыі і грамадскіх сувязяў ГУУС Менгарвыканкама. Па словах адмыслоўцаў, акцыя дае мінчукам і гасцям сталіцы ўнікальную магчымасць ацаніць дзейнасць міліцыі. У гэты дзень у другой палове дня будуць адчыненыя дзверы ўсіх раённых упраўленняў Менска, палкоў міліцыі адмысловага прызначэння і патрульна-паставой службы, а таксама сталічнай Дзяржаўтаінспекцыі.
В Беларуси с 8 декабря 2006 года расширяется перечень потребительских товаров, подлежащих обязательной маркировке контрольными (идентификационными) знаками. Это предусмотрено в целях совершенствования контроля за оборотом отдельных товаров постановлением Совета Министров №669.