Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
10 снежня ў Менску адбудзецца акцыя салідарнасці з Аляксандрам Казуліным 16:51, 08/12/2006
Палітрада Аб`яднаных дэмакратычных сіл Беларусі вырашыла правесці 10 снежня, у Сусветны дзень абароны правоў чалавека, акцыю салідарнасці з Аляксандрам Казуліным і іншымі палітвязнямі. Лідэры палітычных партый заклікалі людзей прыйсці 10 снежня, а 14 гадзіне, на Кастрычніцкую плошчу Менска.
“Нельга быць безудзельным і абыякава глядзець, як рэжым стрымана і цынічна забівае чалавека. Зразумела, што за 12 год шматлікія людзі пакрыліся панцырам са страху і абыякавасці, але да шчасця ёсць і тыя, для каго воля важней”, – адзначыў старшыня Нацыянальнага камітэта АДС Анатоль Лябедзька. Ён таксама падкрэсліў, што “гэта той выпадак, калі мы ў першую чаргу павінны заставацца людзьмі, а потым ужо палітыкамі, дзяржаўнымі службоўцамі, левымі, правымі, праваслаўнымі, пратэстантамі”.
Нагадаем, што Аляксандр Казулін галадае ўжо 50 дзён. Такім чынам, палітык пратэстуе супраць “існуючага ў Беларусі беззаконня” і патрабуе разгляду сітуацыі ў Беларусі ў Радзе Бяспекі ААН.