|
|
||||||||||||||||||||
![]()
УСЕ ПРАЕКТЫ
|
50 дзён галадоўкі Аляксандра Казуліна. Лідэры апазыцыі зьвярнуліся да прэм’ер-міністра 09:27, 08/12/2006
“Сёньня 50 дзён палітычнай галадоўкі Аляксандра Казуліна. Жыцьцё палітыка пад пагрозай. Поўная адказнасьць за жыцьцё і здароўе экс-кандыдата на прэзыдэнта Аляксандра Казуліна ўскладаецца на беларускія ўлады”, -- пішуць аўтары ліста да Сяргея Сідорскага і заклікаюць прам’ера тэрмінова адказаць Аляксандру Казуліну. Ліст падпісалі лідэр беларускай апазыцыі Аляксандр Мілінкевіч і кіраўнікі дэмакратычных партый Анатоль Лябедзька, Анатоль Ляўковіч, Вінцук Вячорка, Сяргей Калякін, Аляксей Кароль, Аляксандр Бухвостаў. ЗВАРОТ Аб`яднаных дэмакратычных сіл да прэм’ер–міністра Рэспублікі Беларусь Сяргея Сідорскага 20 кастрычніка 2006 года былы кандыдат у прэзідэнты Рэспублікі Беларусь Аляксандр Казулін, асуджаны на пяць з паловай гадоў за свае палітычныя перакананні, пачаў бестэрміновую галадоўку пратэсту. У звязку з тым, што прэзідэнцкія выбары 2006 года ў Беларусі не былі прызнаныя міжнароднай супольнасцю, Аляксандр Казулін 20 верасня звярнуўся да Вас, спадар Сідорскі, як да прэм’ер-міністра Беларусі з патрабаваннем, адпаведна Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, узяць на сябе часовае выкананне абавязкаў кіраўніка дзяржавы і прызначыць паўторныя выбары прэзідэнта Беларусі. З такім жа зваротам да Вас звяртаўся былы старшыня Савета Рэспублікі, акадэмік Вайтовіч. Мужнасць і рашучасць Аляксандра Казуліна ў барацьбе за свае правы сёння з`яўляецца сімвалам імкнення ўсіх беларусаў жыць у вольнай дэмакратычнай краіне. Беларускі народ мае законнае права на палітычныя свабоды. Сёння мінае 50-ы дзень палітычнай галадоўкі Аляксандра Казуліна. Жыццё палітыка – пад пагрозай. Поўная адказнасць за жыццё и здароўе экс-кандыдата ў прэзідэнты Аляксандра Казуліна ляжыць на беларускіх ўладах. Таму мы патрабуем ад Вас неадкладна разгледзець зварот Аляксандра Казуліна і даць на яго адказ. Ад Аб’яднаных дэмакратычных сіл: Аляксандар Мілінкевіч, лідэр дэмакратычных сіл Анатоль Лябедзька, старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Ляўковіч, выканаўца абавязкаў старшыні Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамады) Аляксей Кароль, наместнік старшыні Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамады)
1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org. Экспарт навiнаў
|