Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
        1 2 3
4 5 6 7 89 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30 31




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



У акцыі салідарнасці з Аляксандрам Казуліным возьме ўдзел 500 чалавек
09:37, 08/12/2006

8 снежня, на 50-ы дзень палітычнай галадоўкі экс-кандыдата ў прэзідэнты, палітвязня Аляксандра Казуліна ягоныя паплечнікі пачынаюць масавую галадоўку салідарнасці. Як паведамляе прэс-служба экс-кандыдата ў прэзідэнты, у акцыі возьмуць удзел сябры менскай арганізацыі Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада), сябры палітычных партый з усіх абласцей Беларусі і менскі штаб аб’яднаных дэмакратычных сіл. У галадоўцы будуць удзельнічаць вядомыя палітыкі Віктар Івашкевіч, Алена Скрыган, Валянціна Палевікова, прафсаюзны лідэр Генадзь Фядыніч, старшыня Саюза беларускіх пісьменнікаў Алесь Пашкевіч, дочкі Аляксандра Казуліна Вольга і Юлія. Актывістка АГП Крысціна Шацікава заявіла, што будзе галадаць 7 дзён.

Масавая галадоўка працягнецца адзін дзень. “Гэта сымбалічная галадоўка. А.Казулін не павінен памерці. Сёння нам дарагі кожны дзень, кожная гадзіна. Мы не можам дазволіць Аляксандру Ўладзіслававічу працягваць галадоўку. Сёння ён знаходзіцца ў вельмі цяжкім стане, і кожны наступны дзень галадоўкі можа зрабіць непапраўнае. Мы падтрымліваем усе ягоныя патрабаванні і настойліва просім яго спыніць галадоўку. Ён сваёй галадоўкай зрабіў значна больш, чым мы маглі і меркаваць. Таму няхай перадае сваю эстафету нам. Мы яе падхопім”, – кажа арганізатар акцыі Алесь Стральцоў.

Па інфармацыі прэс-службы А.Казуліна, галадоўкі салідарнасці ўжо некалькі дзён праходзяць у Наваполацку. З 3-га снежня там галадае актывіст апазіцыі Андрэй Раеўскі. Ён збіраецца галадаць 8 дзён. Сёння да яго далучацца іншыя актывісты.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: