Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
        1 2 3
4 5 6 7 89 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30 31




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Газавая капітуляцыя?
14:06, 08/12/2006

Як паведаміла прэс-цэнтру Хартыі’97 крыніца ва ўрадзе Беларусі, у цэлым дасягнута дамоўленасць паміж расейскім і беларускім бакамі па кошце “Белтрансгаза” і цане расейскага газу, які пастаўляецца ў Беларусь. Па згодзе бакоў, кошт “Белтрансгаза” ацэнены ў 7 мільярдаў даляраў, і Расея фактычна атрымоўвае кантрольны пакет акцый сумеснага прадпрыемства. Сума ў 3,5 мільярды даляраў, якія Расея павінна была бы выплаціць беларускаму боку, будзе ўлічвацца падчас фармавання цаны газу, які пастаўляецца ў Беларусь. Дасягнута дамоўленасць, што Беларусь будзе ў 2007-2008 гг плаціць 90 даляраў за тысячу кубаметраў газу.

На практыцы гэта азначае, што рэальная цана газу для Беларусі будзе перавышаць 200 даляраў за тысячу кубаметраў, а Расея бясплатна атрымоўвае кантроль над “Белтрансгазам”, не выплачваючы яго кошт Беларусі, а пастаўляючы газ па сусветнай цане. Іншымі словамі, больш за 110 даляраў за кожную тысячу кубаметраў будзе ісці ў аплату расейскай долі сумеснага прадпрыемства “Газпрома” і “Белтрансгаза”.

Для параўнання: Украіна дамовілася аб пастаўках расейска-сярэднеазіяцкага газу па 135 даляраў за тысячу кубаметраў, захаваўшы ў сваёй уласнасці газатранспартную інфраструктуру. Прычым Украіна сама здабывае 30% газу ад агульнага неабходнага аб`ёму, і гэта цалкам задавальняе запатрабаванні насельніцтва. Да таго ж Украіна мае значна большы прыбытак ад транзіту газу праз сваю тэрыторыю, бо аб`ём газу, які прапампоўваецца праз тэрыторыю Ўкраіны, у некалькі разоў больш за беларускі транзіт.


камэнтароў: 16

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: