Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
        1 2 3
4 5 6 7 89 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30 31




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Палітыкі і праваабаронцы заклікаюць Казуліна спыніць галадоўку
11:12, 08/12/2006

Апазыцыйныя палітыкі лічаць 50-ці дзённую галадоўку Аляксандра Казуліна мужным учынкам і заклікаюць яго спыніць сваю акцыю пратэсту, каб зьберагчы сілы і здароўе для барацьбы за дэмакратыю ў Беларусі, паведамляе “Радыё Свабода”.

Лідэр аб’яднанай дэмакратычнай апазыцыі Аляксандар Мілінкевіч лічыць галадоўку Аляксандра Казуліна ўжо небясьпечнай для жыцьця:

"У ягоным стане абавязкова трэба выходзіць з галадоўкі таму што ягоная сьмерць была б проста катастрафічнай для дэмакратычнага руху і не прынесла б карысьці, такой, якую ён можа прынесьці, калі будзе жывы і здаровы. Таму канешне трэба выходзіць. Безумоўна для яго вельмі важна з маральнага пункту гледжаньня, каб былі выкананыя пэўныя ўмовы. Адна з гэтых умоваў фактычна невыканальная, на жаль. Гэта каб Рада Бясьпекі ААН разгледзела беларускае пытаньне. Яна не будзе разглядаць такое пытаньне, нават пытаньне Кубы там не ставілася, бо там ёсьць каму заблякаваць, і па іншых прычынах таксама. Таму ён павінен панізіць свае патрабаваньні, а мы са свайго боку несумненна робім такія захады. Я зьвярнуўся да чатырох прэзыдэнтаў, якія ўваходзяць у склад “васьмёркі”, і такое было пажаданьне, каб яны гэтае пытаньне жорстка паставілі перад сёньняшняй уладай і магчыма таксама на Радзе бясьпекі".

Лідэр Партыі БНФ Вінцук Вячорка таксама заклікаў А. Казуліна спыніць галадоўку і берагчы сілы для барацьбы з дыктатурай:

"Мы, лідэры партыяў, якія ўваходзяць у аб’яднаныя дэмакратычныя сілы, ухвалілі і накіравалі зварот да краінаў-сябраў Рады бясьпекі ААН, у якім ахарактарызавалі сытуацыю з правамі чалавека ў Беларусі і заклікалі іх ініцыяваць гэтае пытаньне не толькі ў камісіі па правах чалавека, але і на Радзе бясьпекі. Я думаю, што Аляксандар Казулін засьведчыў сваю мужнасьць пасьлядоўнасьць і цьвёрдасьць. І зараз найважнейшае, каб гэты чалавек, гэтаксама як і іншыя людзі, якія адважна змагаюцца з дыктатурай, быў жывы і здаровы для таго каб быць здольным працягваць змаганьне. Я думаю, што Аляксандру трэба спыніць галадоўку. Ён сваімі гераічнымі паводзінамі ўжо ўвайшоў у найноўшую гісторыю беларускай барацьбы з дыктатурай".

Старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька кажа, што цяпер усё залежыць найперш ад самога Казуліна.

“Асабіста мне падаецца, што я рабіў усё, што мог, пачынаючы ад маральнай і палітычнай падтрымкі. Зараз усё залежыць ад яго, мы ўчора прынялі два звароты – да Рады Бясьпекі і да Сідорскага, разумеючы, што ад гэтага можа ня будзе наступных нейкіх крокаў, рашэньняў. Але гэта было таксама адной з умоў Аляксандра".

Вядомы праваабаронца Гары Паганяйла перакананы, што галадоўка А.Казуліна нясе пагрозу ягонаму здароўю, бо ў арганізьме магчымыя незваротныя зьмены.

“Праваабаронцы спрабавалі зьвяртацца і да нашага ўрада і да міжнароднай грамадзкасьці. Але вельмі цяжка дастукацца да нашых уладаў. Рэакцыя міжнароднай супольнасьці зразумелая, такія заклікі да ўраду Лукашэнкі ідуць пастаянна, напэўна носяць мяхамі. Але ўлада не рэагуе. І ў гэтай сытуацыі цяжка нешта раіць. Так, магчыма, патрэбныя больш дзейсныя нейкія акцыі ў Беларусі, магчыма, масавыя акцыі ў імя выратаваньня гэтага чалавека ".


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97.

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая.


Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: