Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
        1 2 3
4 5 6 7 89 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30 31




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Службоўцаў будуць пераследваць з дазволу Лукашэнкі, «дэпутатаў» – з санкцыі генпракурора
10:13, 08/12/2006

7 снежня “палата прадстаўнікоў” прыняла адразу ў двух чытаннях праект зменаў і дадаткаў у некаторыя заканадаўчыя акты па пытанні крымінальнага пераследу асобных катэгорый людзей і іншых пытаннях крымінальнага пераследу.

Як паведаміў, прадстаўляючы дакумент, дырэктар Нацыянальнага цэнтру законапраектнай дзейнасці (НЦЗД) пры прэзідэнце Валерый Міцкевіч, праект быў распрацаваны ў адпаведнасці з даручэннем прэзідэнта. КПК, у прыватнасці, дапаўняецца асобным раздзелам, які рэгламентуе асаблівасці крымінальнага пераследу некаторых катэгорый службовых асобаў – суддзяў, дэпутатаў “палаты прадстаўнікоў”, сяброў “савета рэспублікі”, дэпутатаў мясцовых Саветаў, народных засядацеляў і пракурорскіх працаўнікоў. У гэты пералік увайшлі таксама службоўцы, уключаныя ў кадравы рэестр кіраўніка дзяржавы. Па словах дырэктара НЦЗД, “значнасць задач, якія выконваюцца, і ўзровень рашэнняў, якія прымаюцца”, вышэйшымі службовымі асобамі краіны патрабуе адпаведных “адмысловых прававых гарантыяў”.

Паводле праекту, напрыклад, узбуджэнне крымінальных спраў у дачыненні асобаў, якія ўключаныя ў рэестр, можа быць зроблена толькі са згоды прэзідэнта, а дэпутатаў – са згоды генеральнага пракурора. Без выканання гэтай умовы іх можна будзе затрымліваць толькі ў выпадку здзяйснення дзяржаўнай здрады або на месцы злачынства. Акрамя таго, усе аператыўна-вышуковыя дзеянні ў дачыненні парламентараў і сяброў кадравага рэестру кіраўніка дзяржавы могуць рабіцца толькі са згоды генеральнага пракурора або асобы, якая яго часова замяняе.

Тыдзень таму “палата прадстаўнікоў” накіравала дадзены законапраект на дапрацоўку, палічыўшы, што ён дае службоўцам большую юрыдычную абарону за “дэпутатаў”. Пасля ўсіх узгадненняў статус “дэпутатаў” і сяброў “савета рэспублікі” некалькі падвышаны. Іх зараз нельга будзе прыцягваць да крымінальнай адказнасці ў тых жа выпадках, што і службовых асобаў.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: