Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Мілінкевіч: «Зараз СНД - бясшкодная, але неэфектыўная арганізацыя» 12:54, 08/12/2006
Роўна 15 гадоў назад - 8 снежня 1991 года - у рэзідэнцыі Віскулі ў Белавежскай пушчы кіраўнікі Беларусі, Расіі і Украіны Станіслаў Шушкевіч, Барыс Ельцын і Леанід Краўчук падпісалі пагадненне аб стварэнні Садружнасці Незалежных Дзяржаў. На думку лідэра аб’яднаных дэмакратычных сілаў Беларусі Александра Мілінкевіча, на час пераходнага перыяду пасля распаду Савецкага Саюза СНД з`яўлялася вельмі патрэбным утварэннем «як форма цывілізаванага разводу». «Зараз СНД - бясшкодная, але неэфектыўная арганізацыя», - лічыць А.Мілінкевіч.
Аднак, па яго словах, Садружнасць можа мець перспектыву.
- Калі ставіць мэту цэнтралізацыі краін СНД вакол нейкага цэнтра, як процівага Еўрасаюзу, то гэта бессэнсоўна. Але калі глядзець на СНД як на форму рэгіянальнага супрацоўніцтва, то гэта значна больш эфектыўна і карысна, - адзначае палітык.