Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
        1 2 3
4 5 6 7 89 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30 31




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Страйк на абутковым прадпрыемстве «Чырвоны кастрычнік»
15:01, 08/12/2006

Атрымаўшы ўчора разьліковыя квіткі, супрацоўніцы “Чырвонага кастрычніка” ўбачылі, што іхныя заробкі за мінулы месяц зьменшыліся прыкладна на 100 тысяч рублёў. Гэта і сталася асноўнай прычынай сёньняшняга страйку, паведаміла “Радыё Свабода”. Работніцы скардзяцца й на дрэнныя ўмовы працы: у іх не прадугледжаны перапынак на абед, працаваць даводзіцца і ў выходныя.

Страйкоўцы апавялі, што на суседнім недзяржаўным прадпрыемстве “Марка” работнікі атрымліваюць значна болей, хаця працоўныя пляны й заданьні ў іх аднолькавыя.

Свае патрабаваньні закройшчыцы выклалі ў лісьце дырэктару “Чырвонага кастрычніка” й паведамілі пра страйк адмністрацыі. Аднак ніхто з начальства да іх у цэх не прыйшоў.

Намесьніца галоўнага інжынэра Ларыса Воюш сказала журналістам, што дырэктара няма ў горадзе. Пацьвердзіць, што работніцы страйкуюць, яна катэгарычна адмовілася — заявіла, што ў жанчын “звычайны перапынак”. Журналістаў спадарыня Воюш паспрабавала абвінаваціць у парушэньні прапускнога рэжыму й пачала высьвятляць у супрацоўнікаў аховы, хто прапусьціў пабочных асобаў на тэрыторыю прадпрыемства. Таксама спадарыня Воюш загадала высьветліць, хто з работнікаў паінфармаваў пра страйк сродкі масавай інфармацыі.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: