Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Вярхоўны камісар правоў чалавека ААН рыхтуе заяву з нагоды галадоўкі Казуліна 09:49, 08/12/2006
Сёньня чакаецца прэсавая канфэрэнцыя Вярхоўнага камісара ААН у правох чалавека Люіз Арбур, якая павінна выступіць з адмысловай заявай па сытуацыі вакол галадоўкі экс-кандыдата на прэзідэнта Беларусі, палітвязня Аляксандра Казуліна, які галадае ўжо 50 дзён. Пра гэта “Радыё Свабода” паведаміў супрацоўнік офісу Вярхоўнага камісара ААН ў правах чалавека, адказны за Эўропу, Паўночную Амэрыку і Цэнтральную Азію, Дымітры Чалеў.
Ён зазначыў, што галадоўка Аляксандра Казуліна знаходзіцца ў полі зроку арганізацыі:
“У гэтай справе я застаюся ў кантакце з адмысловым дакладчыкам ААН у правах чалавека ў Беларусі, і магу сказаць, што мы будзем намагацца, каб прадпрыняць афіцыйныя дзеяньні у самы бліжэйшы час. Я б сказаў, што гэта магчыма сёньня ці заўтра”.
Спадар Чалеў зазначыў, што ў офісе Вярхоўнага камісара ААН у правах чалавека акрамя заявы спадарыні Арбур рыхтуюць і іншыя дзеяньні, зьвязаныя з галадоўкай Казуліна, але якія канкрэтна, ён пакуль не ўпаўнаважаны казаць.
Нагадаем, што палітвязень патрабуе разгледзіць беларускае пытаньне ў Радзе Бяспекі ААН.