Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
        1 2 3
4 5 6 7 89 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30 31




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Натан Шчаранскі ў другі раз ганараваны вышэйшай узнагародай ЗША – медалем Свабоды
10:17, 08/12/2006

Амерыканскі прэзідэнт Джордж Буш узнагародзіў былога савецкага дысідэнта, а зараз вядомага ізраільскага палітыка Натана Шчаранскага вышэйшай узнагародай ЗША – прэзідэнцкім медалем Свабоды. “Натан Шчаранскі быў адпраўлены Савецкім рэжымам у ГУЛАГ за ягоную працу па прасоўванні рэлігійнай свабоды і правоў чалавека”, адзначаецца ў паведамленіі прэс-службы Белага дома. У ім адзначаецца, што прэзідэнцкім медалем свабоды па рашэнні кіраўніка дзяржавы ўзнагароджваюцца асобы, “якія ўнеслі вельмі каштоўнае ўкладанне ў бяспеку або нацыянальныя інтарэсы ЗША, мір ва ўсім свеце, а таксама культурныя або іншыя значныя дасягненні”.

“Ён (Шчаранскі) застаецца паслядоўным у сваім не прыманні тыраніі і працягвае выступаць за прынцыпы, паводле якіх усе людзі заслугоўваюць жыць у свабодзе і прасоўванне свабоды з`яўляецца крытычна важным для міру і бяспекі па ўсім свеце”, –паведамляе прэс-служба прэзідэнта ЗША.

Буш урачыста ўручыць медаль Шчаранскаму на цырымоніі ў Белым доме 15 снежня, паведамляе РІА “Новости”.

Натан (Анатоль) Шчаранскі быў вядомым савецкім праваабаронцай і дысідэнтам. Яму было адмоўлена ў праве эміграваць у Ізраіль. Ён дзевяць год правёў у савецкіх лагерах і пакінуў СССР толькі пасля таго, як у 1986 годзе яго абмянялі на двух савецкіх разведчыкаў, арыштаваных на Захадзе.

Для Натана Шчаранскага гэта ўжо другі прэзідэнцкі медаль свабоды, якім яго дзейнасць адзначаюць у ЗША. Першым такім медалем яго ўзнагародзіў у 1989 годзе былы прэзідэнт ЗША Рональд Рэйган. У 1986 годзе Шчаранскаму быў уручаны залаты медаль кангрэса ЗША.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: