Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
        1 2 3
4 5 6 7 89 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30 31




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Праваабарончы цэнтр «Вясна» звярнуўся да Казуліна: «Дзеля будучых перамогаў спыніце галадоўку!»
11:16, 08/12/2006

Праваабарончы цэнтр "Вясна" заклікае экс-кандыдата ў прэзідэнты Беларусі, палітвязня Аляксандра Казуліна спыніць галадоўку, якая цягнецца ўжо 50 дзён. "Дзеля будучых перамогаў, дзеля набліжэння Беларусі да дэмакратыі і шанавання правоў чалавека мы просім вас не даць адбыцца трагедыі", -- гаворыцца ў заяве праваабаронцаў.

Прапануем тэкст заявы:

"Шаноўны Аляксандр Уладзіслававіч!

Праваабарончы цэнтр "Вясна" з вялікай трывогай сочыць за вашай галадоўкай і бязмерна занепакоены крытычным станам вашага здароўя і магчымымі наступствамі.

Мы падтрымліваем вашую барацьбу, накіраваную на вяртаньне Беларусі ў канстытуцыйнае прававое поле. Мы схіляемся перад вашай мужнасцю і самаахвярнасцю. Вы паказалі ўсім нам прыклад самааданасці і змагання за свабодную Беларусь. Але сёння вашае жыццё пад вялікай пагрозай. За гады дыктатуры беларускае грамадзтва страціла некаторых выбітных барацьбітоў за дэмакратыю ў краіне – вы таксама гэта добра ведаеце. Вы бачылі пакуты семьяў гэтых людзей і слёзы мацярок -- з гэтым не можа нішто параўнацца.

Аляксандр Уладзіслававіч! Мы заклікаем вас спыніць галадоўку. Не давайце нагоды для заспакаення і радасці служкам рэжыму. Не прынясіце гора і трагічнай страты вашым родным і аднадумцам – усім, хто вам верыць і спадзяецца на вашую плённую працу на карысць радзімы. Вашыя сілы, талент і веды запатрабаваныя ў нашай краіне.

Дзеля будучых перамогаў, дзеля набліжэння Беларусі да дэмакратыі і шанавання правоў чалавека мы просім вас не даць адбыцца трагедыі.

Са свайго боку мы завяраем вас, што робім усё магчымае, каб пра вашыя патрабаванні былі выкананыя, а таксама, каб усе палітычныя вязьні рэжыму былі вызваленыя.

Праваабарончы цэнтр "Вясна"


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: