Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
        1 2 3
4 5 6 7 89 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30 31




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Аляксандр Казулін звяртаецца да ААН, кіраўнікоў краін свету і дэмакратычных сіл Беларусі
16:31, 08/12/2006

Экс-кандыдат у прэзідэнты Беларусі, палітвязень Аляксандр Казулін перадаў на волю зварот да дэмакратычных сіл Беларусі, а таксама кіраўнікоў краін Еўропы і света, Генеральнага сакратара ААН і Еўракамісіі. Нагадаем, што палітык вось ужо 50 дзён трымае галадоўку ў выпраўленчай калоніі “Віцьба-3”, патрабуючы разгляду сітуацыі ў Беларусі ў Радзе Бяспекі ААН.

Звяртаючыся да ўсіх дэмакратычных урадаў Еўропы і свету, Генеральнага сакратара ААН і Еўракамісіі, Аляксандр Казулін дзякуе ім за ўдзел у яго лёсе і турботу за стан яго здароўя.

“Але мяне турбуе і сапраўды непакоіць не ўласнае здароўе, а здароўе і будучыня маёй роднай Беларусі – невялікай краіны ў цэнтры Еўропы. Я пражыў 51 год і ніяк не магу зразумець: колькі сапраўды каштуе чалавечае жыццё? Колькі каштуе рэальная дэмакратыя, свабода і ці ёсць хоць бы права чалавека на абарону свайго жыцця? – пытае палітвязень. – Пасля распаду СССР беларусы ўпершыню за шмат вякоў дамагліся незалежнасці і надзеі на іншы шлях свайго развіцця. Больш таго, Беларусь атрымала некаторыя гарантыі ад сусветнай супольнасці. Замест гэтага мы зноў апынуліся пад ярмом гвалту, вярнуліся ў феадальна-прыгоннае мінулае, знаходзімся ў духоўным рабстве. Апошні дыктатар Еўропы, які, не ўтойваючы, захапляецца Гітлерам, беспардонна і нахабна растаптаўшы Канстытуцыю, растаптаўшы законы сваёй краіны дзеля ўтрымання асабістай улады гвалтоўным шляхам, цынічна кідае выклік і кпе над еўрапейскай і сусветнай цывілізаванай супольнасцю. І яна нічым не можа яму адказаць?”

Аляксандр Казулін прывітае прыняцце Трэцім камітэтам Генеральнай асамблеі ААН рэзалюцыі аб парушэнні правоў чалавека ў Беларусі, але патрабуе разгляду беларускага пытання менавіта ў Радзе Бяспекі ААН.

“Так, гэта важны крок наперад, і я ўдзячны за настойлівасць у рашэнні гэтага пытання. Але з дыктатарамі ўгаворваннямі і дэкларацыямі бессэнсоўна размаўляць. Гісторыя гэтаму сведка. Толькі разгляд пытання ў Радзе Бяспекі ААН дапаможа ссунуць рашэнне праблемы з мёртвай кропкі і вярнуць Беларусь у прававое поле. Я не збіраюся зневажацца перад дыктатарам і мне няма чаго зараз ад яго патрабаваць, бо ён мяркуе, што мяне ўжо растаптаў і знішчыў. Але ён не разумее, што ў мяне немагчыма адабраць маю ўнутраную свабоду і маю чалавечую годнасць. Таму я і звяртаюся да дэмакратычнай супольнасці і прашу самую дробязь:

каб хоць адна з краінаў “вялікай васьмёркі” выявіла жорсткі намер занесці на разгляд Рады Бяспекі ААН пытанне аб Беларусі, зрабіўшы адпаведную афіцыйную заяву.

Магчыма, гэтая дробязь і вызначыць рэальную цану толькі аднаго чалавечага жыцця. Храні вас усіх Госпад і Госпад усім суддзя!”


Асобна Аляксандр Казулін звярнуўся да ўсіх дэмакратычных сіл і грамадзянаў Беларусі:

“Я глыбока ўдзячны ўсім, хто выказаўся ў маю падтрымку, яшчэ больш удзячны тым, хто адгукнуўся сэрцам і дакрануўся да мяне душой! Надыйшоў час вызвалення Беларусі ад ярма цемры і гвалту! Яшчэ раз падкрэсліваю – са стратай лігітымнасці ўлады, з моманту растоптвання Канстытуцыі губляецца і фактычная ўлада. Надыйшоў час пераменаў! Яго нельга ўпускаць! Дарагі кожны месяц, кожны дзень!

Я заклікаю ўсіх дэмакратычных лідэраў да ўсведамлення таго, што сіла не ў словах, не ў гуку, а сіла – у Духу і гатовасці на справе выявіць сябе ў пэўных дзеяннях, у рэальных учынках і справах, у гатовасці ісці да канца.

Час асабістых разборак завяршыўся! Колькі можна дзяліць неіснуючыя партфелі! Мы проста абавязаныя дамагчыся згуртаванасці сваіх радоў і выяўляць праўдзівую салідарнасць адзін з другім. Нарэшце, несці адказнасць перад сваім народам за лёс сваёй Бацькаўшчыны, роднай Беларусі!

Час дэкларацый і слоўных заяў скончыўся! Трэба пераходзіць да рашучых дзеянняў і браць усю поўнасць легітымнай улады на сябе!

Гістарычная гадзіна надыйшла! І час нас чакаць не будзе!

ЖЫВЕ БЕЛАРУСЬ!”



напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: