Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Дакладчык Рады ААН па правах чалавека зробіць заяву аб сітуацыі з галадоўкай Казуліна 17:12, 08/12/2006
Да канца сённяшняга дня адмысловы дакладчык Рады ААН па правах чалавека Адрыян Севярын плануе зрабіць заяву аб сітуацыі з галадоўкай Аляксандра Казуліна. Аб гэтым БелаПАН паведаміў супрацоўнік офіса вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека Зміцер Чалеў. Адначасова Чалеў паведаміў “Радыё Свабода”, што прэс-канферэнцыя вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека Луіз Арбур, дзе яна збіралася выступіць з заявай на конт галадоўкі Казуліна, не адбудзецца. Па словах Чалева, магчыма, прэс-канферэнцыя адбудзецца на наступным тыдні.
Чалеў падкрэсліў, што А.Севярын з’яўляецца незалежным экспертам па правах чалавека ў Беларусі, прызначаным Камісіяй па правах чалавека ААН. Сёлета камісія была ператвораная ў Раду па правах чалавека ААН, а мандат спецдакладчыка – падоўжаны да чэрвеня 2007 года.
Нагадаем, што Аляксандр Казулін галадае ўжо 50 дзён. Сярод яго патрабаванняў быў зварот у Раду ААН па правах чалавека з просьбай захаваць пасаду спецдакладчыка Рады А.Севярына, даць ацэнку сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі і вынесці беларускае пытанне на разгляд у Раду Бяспекі ААН.