Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
У Расеі складаюцца не занадта цёплыя адносіны з былымі саюзнымі рэспублікамі. Аб гэтым сведчыць апытанне, праведзенае расейскім Цэнтрам Юрыя Лявады. Большасць расейцаў расцаніла адносіны з былымі рэспублікамі СССР, як халаднаватыя, напружаныя, нават варожыя.
Беларусь гатовая дзяліць з Расеяй прыбыткі ад пошлін на экспарт нафтапрадуктаў, зробленых на беларускіх НПЗ з расейскай сыравіны. Аб гэтым 8 снежня паведаміла прэс-служба беларускага ўрада са спасылкай на прэм’ер-міністра Сяргея Сідорскага.
Палата прадстаўнікоў Кангрэса ЗША падоўжыла яшчэ на два гады тэрмін дзеяння “Акта аб дэмакратыі ў Беларусі”, які прадугледжвае эканамічныя санкцыі супраць урада Аляксандра Лукашэнкі за парушэнні ў вобласці дэмакратыі. Законапраект падтрымалі 397 кангрэсменаў і толькі двое галасавалі супраць.