Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
        1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30 31




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНА ДНЯ 
У Дзень правоў чалавека ў Менску разагнаная акцыя салідарнасці з палітвязням Аляксандрам Казуліным
14:41, 10/12/2006

10 снежня, у гадавіну прыняцця Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека, у Менску была разагнаная акцыя салідарнасці з палітвязнем Аляксандрам Казуліным, які ўжо 52 дні галадае ў віцебскай выпраўленчай калоніі. Больш за 50 чалавек выйшлі на Кастрычніцкую плошчу Менска з партрэтамі палітвязня, расцяжкамі, плакатамі і скандавалі “Свабоду Казуліну!”. Па дадзеных праваабаронцаў, былі затрыманыя меркавана 30 чалавек. Сярод іх – лідэр Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька, ягоны намеснік Валянціна Палевікова, праваабаронцы Алесь Бяляцкі, Валянцін Стэфановіч, Алесь Каліта. Як паведаміў па тэлефоне прэс-цэнтру Хартыі’97 Анатоль Лябедзька, супрацоўнікі АМАПа падчас разгону акцыі дзейнічалі вельмі груба: людзей білі дубінкамі па нагах. Затрыманых адвезлі ў Цэнтральны РУУС Менска.

 ПАЛIТЫКА 

Лідэру АГП уручылі позву і вызвалілі
17:50, 10/12/2006

Лідэру Аб`яднанай грамадзянскай партыі ўручылі позву з патрабаваннем з`явіцца 12 снежня ў Цэнтральны РУУС Менска і вызвалілі. Нагадаем, што ў Цэнтральным раённым упраўленні ўнутраных спраў у дачыненні Лябедзькі, які быў затрыманы сёння на Кастрычніцкай плошчы Менска падчас акцыі салідарнасці з палітвязнямі, складзены пратакол аб парушэнні арт.156 КААП – “дробнае хуліганства”.

Даклад ААН у Беларусі пад забаронай?
17:35, 10/12/2006

З РУУС Савецкага раёну вызваленыя моладзевыя актывісты Франак Вячорка, Сяргей Карловіч і Максім Вяльмовіч. На іх склалі пратаколаў адміністратыўнага правапарушэньня па арт. 172.3 -- распаўсюд друкаванай прадукцыі, зьмест якой наносіць шкоду дзяржаўнаму ладу, правам і законным інтарэсам грамадзянаў, паведаміў праваабарончы цэнтр “Вясна”. Цікава, што гэткай “шкоднай” інфармацыяй супрацоўнікі міліцыі палічылі даклад сьпецдакладчыка ААН па Беларусі Адрыяна Севярына.

Каля Прадстаўніцтва ААН у Менску прайшоў пікет салідарнасці з Казуліным
17:24, 10/12/2006

Каля будынка Прадстаўніцтва Арганізацыі Аб’яднаных Нацый у Менску сёння прайшоў пікет салідарнасці з палітвязнем Аляксандрам Казуліным, які 52 дні галадае ў выпраўленчай калоніі “Віцьба-3”, патрабуючы разгляду беларускага пытання ў Радзе Бяспекі ААН. Пяцёра маладых людзей сталі ля прадстаўніцтва з партрэтамі палітвязня. Пікетчыкаў спрабавалі затрымаць супрацоўнікі АМАПа. Аднак пасля праверкі дакументаў яны былі вызваленыя. Дакументы прыйшлося падаць і журналістам, якія прысутнічалі на акцыі У аднаго з іх – фотакарэспандэнта Юрыя Дзядзінкіна, супрацоўнікі міліцыі забралі фотаапарат і знішчылі ўсе фотаздымкі.

Анатоля Лябедзьку будуць судзіць
17:14, 10/12/2006

У дачыненні лідэра Аб`яднанай грамадзянскай партыі Анатоля Лябедзькі, які быў затрыманы на Кастрычніцкай плошчы Менска падчас акцыі салідарнасці з палітвязнямі, у Цэнтральным раённым упраўленні ўнутраных спраў складзены пратакол аб парушэнні арт. 156 КаАП – “дробнае хуліганства”. Аб гэтым прэс-цэнтру Хартыі`97 паведамілі праваабаронцы, якія знаходзяцца ў РУУС. Законных падстаў для затрымання палітыка не было, бо выхад на плошчу з партрэтам не з`яўляецца парушэннем закона аб правядзенні масавых мерапрыемстваў. Аб тым, што палітык нібы здзейсніў хуліганства, як заўсёды, будуць “сведчыць” супрацоўнікі АМАПа, якія разганялі акцыю. Верагодна, Лябедзька застанецца ў аддзяленні на ноч – да суду.

 ГАЛОЎНАЕ 
Андрэй Саннікаў: «Энергетычнае супрацоўніцтва Беларусі з Еўропай скасаванае з прычыны рэпрэсій супраць апазіцыі» • 15:26, 25/09/2007
Кіраўнік ПАРЕ: «Дыялог з Беларуссю немагчымы без вызвалення палітвязняў» • 09:49, 25/09/2007
Улада ў адказе за арышты напярэдадні Еўрапейскага Марша • 14:43, 24/09/2007
Фэст «Права быць свабодным» (Фотарэпартаж) • 09:49, 24/09/2007
Фэст у Луцку: Беларусы маюць права на свабоду • 18:06, 23/09/2007
Тэлеканал «Белсат» пачне працаваць 10 снежня • 13:48, 23/09/2007
Лукашенко: «Газпром» наживается на Беларуси • 17:37, 22/09/2007
Уначы міліцыя затрымала аўтобусы з гасцямі рок-фэсту «Права быць свабодным» • 01:29, 22/09/2007
Аляксандр Мілінкевіч запрасіў лідэраў Еўропы на Еўрапейскі Марш • 11:15, 21/09/2007
Першыя крокі павінны зрабіць улады Беларусі • 09:50, 21/09/2007
 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: