Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Анатоля Лябедзьку будуць судзіць 17:14, 10/12/2006
У дачыненні лідэра Аб`яднанай грамадзянскай партыі Анатоля Лябедзькі, які быў затрыманы на Кастрычніцкай плошчы Менска падчас акцыі салідарнасці з палітвязнямі, у Цэнтральным раённым упраўленні ўнутраных спраў складзены пратакол аб парушэнні арт. 156 КаАП – “дробнае хуліганства”. Аб гэтым прэс-цэнтру Хартыі`97 паведамілі праваабаронцы, якія знаходзяцца ў РУУС. Законных падстаў для затрымання палітыка не было, бо выхад на плошчу з партрэтам не з`яўляецца парушэннем закона аб правядзенні масавых мерапрыемстваў. Аб тым, што палітык нібы здзейсніў хуліганства, як заўсёды, будуць “сведчыць” супрацоўнікі АМАПа, якія разганялі акцыю. Верагодна, Лябедзька застанецца ў аддзяленні на ноч – да суду.