Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Каля Прадстаўніцтва ААН у Менску прайшоў пікет салідарнасці з Казуліным 17:24, 10/12/2006
Каля будынка Прадстаўніцтва Арганізацыі Аб’яднаных Нацый у Менску сёння прайшоў пікет салідарнасці з палітвязнем Аляксандрам Казуліным, які 52 дні галадае ў выпраўленчай калоніі “Віцьба-3”, патрабуючы разгляду беларускага пытання ў Радзе Бяспекі ААН. Пяцёра маладых людзей сталі ля прадстаўніцтва з партрэтамі палітвязня. Пікетчыкаў спрабавалі затрымаць супрацоўнікі АМАПа. Аднак пасля праверкі дакументаў яны былі вызваленыя. Дакументы прыйшлося падаць і журналістам, якія прысутнічалі на акцыі У аднаго з іх – фотакарэспандэнта Юрыя Дзядзінкіна, супрацоўнікі міліцыі забралі фотаапарат і знішчылі ўсе фотаздымкі.