Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Информационные агентства сообщили со ссылкой на администрацию исправительной колонии «Витьба-3», что экс-кандидат в президенты, политзаключенный Александр Козулин вышел из голодовки. Супруга политзаключенного Ирина Козулина с недоверием относится к этой информации. «Я не очень доверяю этой информации. Я сегодня проехала 600 километров, чтобы встретиться с мужем, однако меня не пустили к нему. И только, когда я вернулась в Минск, появилась информация, что муж выходит из голодовки. Неужели нельзя было дать мне хотя бы поговорить с ним по телефону? Я сомневаюсь, что Александр сам выходит из голодовки, возможно, его выводят принудительно. Хотя я была бы счастлива, если бы муж прекратил бы голодать», -- сказала Ирина Козулина в интервью пресс-центру Хартии’97.
Крымінальную справу пасьля выбуху, які адбыўся ўвечары 8 сьнежня на праспэкце Фрунзэ ў Віцебску, завялі па артыкуле “хуліганства”. Паводле “Радыё Свабода”, справу курыруе Рэспубліканская пракуратура — як і справы верасьнёўскіх выбухаў 2005 году, калі ад выбухаў пацярпелі больш за сорак чалавек.
“Стан здароўя Аляксандра Казуліна выклікае вельмі сур’ёзную занепакоенасьць. Паўтару, што я цалкам асуджаю вырак у справе спадара Казуліна і патрабую вызваліць яго, як і ўсіх іншых палітвязьняў”, – заявіла камісар Эўрапейскага Зьвязу ў справах замежных дачыненьняў Бэніта Фэрэра-Вальднэр.
10 снежня ў Дзень правоў чалавека, прадстаўнікі Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) прайшлі па цэнтральных вуліцах Кракава ў адмысловых накідках з надпісам “Казулін”. Па словах намесніка старшыні Берасцейскай абласной арганізацыі БСДП (Грамада) Валянціна Лазаронкава, акцыя была праведзеная ў знак салідарнасці і падтрымкі лідэра партыі, экс-кандыдата ў прэзідэнты, асуджанага па палітычных матывах Аляксандра Казуліна, які трымае галадоўку з 20 кастрычніка, ужо 53 дні.
Камісія па міжнародных справах і фракцыі палітычных партый парламента Швецыі разгледзяць сітуацыю з палітычнымі зняволенымі ў Беларусі. Пра гэта сёння ў лісце да лідэра аб’яднаных дэмакратычных сіл Беларусі Аляксандра Мілінкевіча паведаміла кіраўнічка дэпартамента міжнародных сувязаў Парламента Швецыі Ан Дызмор.
Расцяжкі “Свабоду Казуліну!” з`явіліся 10 снежня, у Дзень правоў чалавека, у Менску і Барысаве. Палітвязень Аляксандр Казулін вось ужо 53 дні галадае ў выпраўленчай калоніі “Віцьба-3”, патрабуючы разгляду ў Радзе Бяспекі ААН пытання аб парушэнні ў Беларусі правоў чалавека.
Еўропа з`яўляецца ідэяй будучыні. Аб гэтым заявіў прэзідэнт Еўрапейскай Камісіі Жузэ-Мануэль Барозу, выступаючы перад слухачамі Інстытута Еўропы французскай Школы вышэйшых гандлёвых даследаванняў (НЕС, Парыж). “Еўропа – гэта не старая ідэя для старога кантынента”, – заявіў Барозу. “Гэта новая ідэя для света заўтрашняга дня”, – упэўнены ён. “Багатая сваімі каштоўнасцямі, Еўропа адчыненая для іншых краінаў і культур, для ўсяго свету”, – падкрэсліў кіраўнік Еўрапейскай Камісіі.
Генеральная пракуратура Літвы звярнулася ў Віленскі акруговы суд з просьбай даць згоду на выдачу Польшчы затрыманага ў Вільні грамадзяніна Беларусі Сяргея Моніча, які падазраецца ў шпіёнскай дзейнасці. “Чакаецца, што суд пытанне аб экстрадыцыі С.Моніча разгледзіць на бягучым тыдні”, – паведамілі “Інтэрфаксу” у панядзелак у прэс-службе Генпракуратуры.
У нядзелю, 10 снежня, лідэр беларускай аб’яднанай апазыцыі Аляксандар Мілінкевіч правёў ў Славаччыне перамовы зь міністрам замежных справаў гэтай краіны Янам Кубішам. Асноўнай тэмай перамоваў стала пашырэньне супрацоўніцтва Славаччыны з грамадзянскай супольнасьцю ў Беларусі. Паводле спадара Мілінкевіча, Славаччына выказала гатовасьць больш актыўна й цьвёрда адстойваць беларускае пытаньне ў Эўразьвязе.
Суд Цэнтральнага раёна Менска прысудзіў да 15 суткаў арышту моладзевага актывіста Алега Корбана, які ўчора ўдзельнічаў у акцыі салідарнасці з палітвязнямі, што адбылася на Кастрычніцкай плошчы Менска. Удзельнік акцыі Уладзімір Сяргееў прысуджаны да трох суткаў арышту, Аляксандр Іўлеў аштрафаваны на дзве базавыя велічыні.
Кожны замежны грамадзянін, які дастаўляе наркотыкі ў Беларусь, павінен быць публічна расстраляны, а беларускі грамадзянін – асуджаны да пажыцьцёвага зьняволеньня. Такую прапанову ўнёс сёньня “дэпутат” Віктар Кучынскі ў часе абмеркаваньня ў так званай “палаце прадстаўнікоў” прэзыдэнцкага дэкрэта “Пра дадатковыя захады ў справе дзяржаўнай абароны дзяцей у праблемных сем’ях”.
Група іранскіх студэнтаў сарвала ў панядзелак, 11 снежня, выступ прэзідэнта Махмуда Ахмадзінежада ў тэгеранскім універсітэце Амір Кабір, паведамляе агенцтва AFP са спасылкай на іранскае навінавае агенцтва Fars. З крыкамі “Смерць дыктатару!” студэнты паспрабавалі разбіць камеры дзяржаўнага тэлебачання, усталяваныя ў аўдыторыі.
У судзе Цэнтральнага раёна Менска праходзяць суды над удзельнікамі акцыі салідарнасці з палітвязнямі, якая адбылася 10 снежня, у Дзень правоў чалавека, у цэнтры Менска. Адзін з затрыманых актывістаў, Зміцер Федарук, ужо прысуджаны да 15 суткаў арышту. За тое, што малады чалавек выйшаў на Кастрычніцкую плошчу з партрэтам палітвязня Зміцера Дашкевіча, яго абвінавацілі ў здзяйсненні “дробнага хуліганства”. Сведкамі на судзе выступалі супрацоўнікі АМАПа, якія рабілі затрыманне.
Сёння Ірына Казуліна наведала выпраўленчую калонію №3 з надзеяй сустрэцца з мужам. Яна прывезла яму абнародаваныя за апошнія некалькі дзён заявы і звароты лідэраў апазіцыі да кіраўнікоў вядучых сусветных дзяржаў, да Рады па правах чалавека, Рады Бяспекі ААН, да прэм’ер-міністра Сідорскага, а таксама іншую інфармацыю. Аднак кіраўніцтва калоніі забараніла Ірыне Казулінай сустрэцца з палітвязнем. “Мяне гэта вельмі непакое. Па логіцы, яны павінны былі даць мне магчымасць сустрэцца з мужам. Я хвалююся, што яму можа стаць горш. Гэта, вядома, мае здагадкі, нічым не пацверджаныя, але я вельмі хвалююся. Кіраўніцтва калоніі нясе адказнасць за жыццё мужа”, – заявіла жонка экс-кандыдата ў прэзідэнты ў інтэрв’ю Хартыі’97.
Вытворчае аб’яднанне “Беларуснафта”падрыхтавала план сумеснай дзейнасці з іранскімі нафтавымі кампаніямі. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА у прэс-службе прадпрыемства. Тут адзначылі, што Іран з працоўным візітам наведала беларуская дэлегацыя, у склад якой увайшлі вядучыя адмыслоўцы РУП “ВА “Беларуснафта”. Яны працавалі ў фармаце, вызначаным Мемарандумам аб узаемаразуменні паміж урадамі двух краінаў у вобласці нафтавай прамысловасці, які быў падпісаны ў пачатку лістапада падчас афіцыйнага візіту дэлегацыі Беларусі ў Іран.
10 снежня, ў Дзень правоў чалавека, ў Польшчы ды амаль 40 іншых краінах свету праходзіў Міжнародны маратон пісання лістоў. У ягоных рамках усе жадаючыя маглі пісаць лісты ў абарону зняволеных ці рэпрэсаваных за мірнае выказванне сваіх поглядаў. Сёлета ў рамках 24-гадзіннага маратону толькі жыхары Польшчы напісалі амаль 20 тысяч лістоў. Лісты напісаныя ў абарону жыхароў Кітаю, В`етнаму, Пэру й Беларусі.
Адміністрацыя выпраўленчай калоніі “Віцьба-3” забараніла спатканне экс-кандыдата ў прэзідэнты Беларусі, палітвязня Аляксандра Казуліна з жонкай. Аб гэтым прэс-цэнтру Хартыі’97 паведаміў былы палітвязень Сяргей Скрабец, які ездзіў сёння ў калонію разам з Ірынай Казулінай. Нагадаем, што Аляксандр Казулін галадае ў калоніі вось ужо 53 дні. Жонка збіралася перадаць яму дакументы, якія прынятыя ў сувязі з галадоўкай палітвязня і якія могуць яго ўпэўніць пачаць прымаць ежу. У прыватнасці, Ірына Казуліна хацела перадаць мужу заявы Еўрапейскага Звяза і спецдакладчыка па Беларусі ў ААН Адрыяна Севярына, зварот Палітрады Аб’яднаных дэмакратычных сіл у Раду Бяспекі ААН, зварот Аляксандра Мілінкевіча да кіраўнікоў “Вялікай васьмёркі”, зварот АДС да прэм’ер-міністра Сяргея Сідорскага.
Сёння распачаўся візіт лідэра аб’яднаных дэмакратычных сіл Аляксандра Мілінкевіча ў Страсбур, дзе яму будзе ўручана прэмія імя Андрэя Сахарава “За свабоду думкі”. Афіцыйная цырымонія ўручэння адбудзецца 12 снежня падчас сесіі Еўрапарламента.
Сёньня «палата прадстаўнікоў» ухваліла ў другім і апошнім чытаньні бюджэт Беларусі на 2007 год. Ён складзены з дэфіцытам у памеры 1 трыльён 410 мільярдаў рублёў. За прыняцьцё галоўнага фінансавага дакумэнта краіны прагаласавала 103 дэпутаты, супраць – 1.
На сайты дэмакратычных арганізацыяў Гомельшчыны трапляюць часамі паведамленьні фашыстоўскага зьместу. Нядаўна адміністратары моладзевага цэнтру «Гарт» высьветлілі, што адна з крыніцаў гэткіх пасланьняў знаходзіцца ў сетцы Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.
У нядзелю ў каталіцкіх храмах Гарадзеншчыны зачытвалася пасланьне да сьвятарства і вернікаў біскупа Аляксандра Кашкевіча. Яно датычыць высылкі ўладамі сямі польскіх ксяндзоў і пяці манашак, якім не дазволілі застацца працаваць у Беларусі на наступны год.
Улады В’етнама абвясцілі ў панядзелак, што афіцыйны візіт Аляксандра Лукашэнкі ў гэтую краіну адменены, перадае РІА Новости. Меркавалася, што Лукашэнка прыбудзе ў В’етнам у панядзелак. Чыннікі адмены паездкі не агучваюцца.
У рэдакцыю недзяржаўнай грамадска-палітычнай газеты “Витебский курьер” 8 снежня прыйшоў ліст з папярэджаннем Міністэрства інфармацыі. “ Там напісана, што мы абавязаны былі на працягу месяца паведаміць аб тым, што змянілі юрыдычны адрас. Але паколькі рэдакцыя не зрабіла гэтага, то нам выносіцца папярэджанне. Цікава, што гэты ліст датуецца таксама 6 снежня, як і ліст ад прадпрыемства “Элсан” з патрабаваннем вызваліць памяшканне”, – паведаміў БелаПАН галоўны рэдактар выдання Уладзімір Базан.
10 снежня, у Дзень правоў чалавека, у Менску адбылася акцыя салідарнасці з палітычнымі зняволенымі. Больш за 50 чалавек выйшлі на Кастрычніцкую плошчу сталіцы з партрэтамі палітвязняў. Каля 30 чалавек былі затрыманыя. Супрацоўнікі АМАПа разагналі акцыю з ужываннем сілы: дэманстрантаў збівалі дубінкамі па нагах.
Учора жонка Аляксандра Казуліна атрымала ліст з калоніі, дзе адбывае пакаранне палітвязень. Вось ужо 53 дні экс-кандыдат у прэзідэнты Беларусі галадае ў выпраўленчай калоніі “Віцьба-3”, патрабуючы разгляду беларускага пытання ў Радзе Бяспекі ААН. Цытуем вытрымкі з ліста.
У нядзелю, 10 снежня, на 92-м годзе жыцця сканаў былы чылійскі дыктатар Аўгуста Піначэт. У пачатку снежня Аўгуста Піначэт быў шпіталізаваны з падазронам на шырокі інфаркт.
Сёння ў судзе Цэнтральнага раёна Менска адбудуцца суды над затрыманымі 10 снежня, у Дзень правоў чалавека, актывістамі апазіцыі. Не менш за 30 чалавек былі затрыманыя ўчора напярэдадні і падчас акцыі салідарнасці з палітычнымі зняволенымі на Кастрычніцкай плошчы Менска. Большасць дэманстрантаў была вызваленая. У спецпрыёмніку-размеркавальніку на вуліцы Акрэсціна правялі ноч моладзевыя актывісты Алег Корбан, Зміцер Федарук, Уладзімір Сяргееў і Аляксандр Іўлеў.
В Вильнюсе чиновники рассматривают несколько мест, где можно построить могильник для радиоактивных отходов (РАО). Предполагается, что там будут захоронены ядерные отходы Игналинской АЭС. Об этом заявил временный поверенный в делах Литвы в Беларуси Марюс Януконис, его слова цитирует "Интерфакс".
Нижняя палата белорусского «парламента» приняла к сведению декрет Александра Лукашенко №18 "О дополнительных мерах по государственной защите детей в неблагополучных семьях". Как отметил министр юстиции Виктор Голованов, декретом ужесточаются меры по возмещению нерадивыми родителями расходов государства по содержанию детей. Документ определяет четкую и оперативную систему отобрания детей у тех родителей, которые уклоняются от воспитания и содержания детей, устанавливает дополнительные меры, обеспечивающие возможность взыскания с таких родителей расходов государства по содержанию их детей, и направлен на профилактику социального неблагополучия семей.
У Берасці супрацоўнікі гарадскога аддзела па надзвычайных сітуацыях працягваюць працы па ліквідацыі наступстваў скідання ў раку Мухавец нафтапрадуктаў з ліўневага калектара. Сігнал аб выкіданні ў раку нафтапрадуктаў праз ліўневую каналізацыю, якая праходзіць у раёне Берасцейскага рачнога порта, паступіў ад рыбакоў 8 снежня каля 16 гадзін.
Министерство финансов Беларуси подписало кредитное соглашение о привлечении второго синдицированного кредита на 65 млн евро сроком на один год с возможностью пролонгации на такой же срок, сообщил журналистам министр финансов Николай Корбут.
Очереди грузовиков на латвийско-российской границе резко увеличились, в воскресенье утром очереди на выезд в Россию ждали 1440 автомашин, сообщила агентству BNS представитель Государственной погранохраны Латвии Даце Удре.