Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
        1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
1112 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30 31




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



53-ці дзень галадоўкі Казуліна: «Буду трымацца да апошняга, чаго б гэта мне ні каштавала»
09:52, 11/12/2006

Учора жонка Аляксандра Казуліна атрымала ліст з калоніі, дзе адбывае пакаранне палітвязень. Вось ужо 53 дні экс-кандыдат у прэзідэнты Беларусі галадае ў выпраўленчай калоніі “Віцьба-3”, патрабуючы разгляду беларускага пытання ў Радзе Бяспекі ААН. Цытуем вытрымкі з ліста.

“Прашу перадаць мне коўдры. Я проста замярзаю, канечнасці па 2-3 гадзіны спрабую сагрэць і ніяк не магу заснуць. Начальнік паабяцаў, што абавязкова прапусціць. Ды і лекары настойваюць...

... Не хвалюйся і не плач. Як толькі будзе афіцыйная папера ад амбасадараў – буду адразу выходзіць з галадоўкі.

Ірышычка, я хачу, каб ты не забывала, што ты жонка чалавека, для якога ўсё асабістае адыходзіць на другі план і перад якім існуе вялізная задача змены прытомнасці людзей. Ты ўжо на гэтым шляху шмат чаго дасягнула і ўжо навучылася ўздымацца над асабістым, засталося замацаваць і развіць. Уздым росту духу і пераход на новую прыступку забяспечаны.

...Хтосьці асабістым узорам павінен падарваць хоць неяк гэты”балотны” беларускі стан. Ты ж лепш усіх астатніх ведаеш і разумееш, што дзеля сваёй краіны і свайго народа я гатовы на ўсё. На любыя ахвяры і страты. Толькі калі ісці да канца, магчыма чагосьці дамагчыся.

... Я прыйшоў у гэтую палітыку з чыстым сэрцам і чыстымі рукамі, са ўсімі маімі светлымі намерамі. Мяне шмат разоў акуналі па самыя вушы ў “дзярмо”, выбачай за выказванне. Колькі было неразумення і непрыняцця мяне? Але я стаяў і буду стаяць, што палітыка павінна рабіцца чыстымі рукамі і чыстай душой. Так, я не спрактыкаваны ў гэтых яшчэ справах, але мною рухае сэрца і боль за сваю краіну, за свой народ. І я змагаюся не за сябе, а за родную зямлю, за Беларусь. Чыстыя і шчырыя памкненні заўсёды павінны знаходзіць водгук нават у спрактыкаваных палітыкаў. А час Беларусі ўжо надыйшоў! Гэта сапраўды.

...Трымаюся з апошніх сіл. Сапраўды цяжка. Але ты ж мяне ўжо ведаеш. Буду трымацца да апошняга, чаго б гэта мне ні каштавала!”


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: плакаты, типографии москвы, цифровая печать москва
Деревообрабатывающее оборудование. станок многопильный Лесопильение.