Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Аляксандр Мілінкевіч сустрэнецца з кіраўніцтвам Еўрапарламента 11:26, 11/12/2006
Сёння распачаўся візіт лідэра аб’яднаных дэмакратычных сіл Аляксандра Мілінкевіча ў Страсбур, дзе яму будзе ўручана прэмія імя Андрэя Сахарава “За свабоду думкі”. Афіцыйная цырымонія ўручэння адбудзецца 12 снежня падчас сесіі Еўрапарламента.
Сёння Аляксандр Мілінкевіч правядзе шэраг сустрэч з кіраўнікамі структур Еўрапейскага Саюза, між іншага, з кіраўніком камісіі па замежных справах Еўрапейскага парламента Элмарам Брокам. На запрашэнне Еўрапарламента, Аляксандра Мілінкевіча суправаджаюць кіраўнік Партыі БНФ Вінцук Вячорка і палітолаг Андрэй Фёдараў.
У нядзелю, 10 снежня, Аляксандр Мілінкевіч абмеркаваў у Братыславе магчымасці пашырэння супрацоўніцтва афіцыйнай Славаччыны з грамадзянскай супольнасцю ў Беларусі. Цягам аднадзённага візіту Аляксандр Мілінкевіч сустрэўся з славацкімі палітыкамі і прадстаўнікі ўплывовых неўрадавых арганізацый.
- Мы дасягнулі згоды па цэламу шэрагу пытанняў. Славаччына гатова больш актыўна і цвёрда, з дапамогай дыпламатыі, адстойваць беларускае пытанне ў Еўрапейскім саюзе. Разам з тым, былі ўзгоденыя прынцыпы дапамогі, якую акажа ў наступны годзе Славаччына грамадзянскай супольнасці ў Беларусі, - сказаў Аляксандр Мілінкевіч.
Аляксандр Мілінкевіч правёў таксама рабочую сустрэчу з кіраўнікамі палітычных партый Славаччыны, дзе выступіў з ідэяй паскарэння працэса ўключэння Партый БНФ і АГП у структуры Еўрапейскай народнай партыі.
Лідэр аб’яднаных дэмакратычных сіл узяў таксама ўдзел у круглым стале, арганізаваным прадстаўнікамі славацкай грамадзянскай супольнасці. Былі абмеркаваныя перспектывы дачыненняў Беларусі і Расіі, палітыка ЕС у адносінах да Беларусі, палітычная сітуацыя ў нашай краіне, стан дэмакратычнай апазіцыі, дапамога ў падрыхтоўцы канцэпцыі эканамічных пераўтварэнняў у Беларусі і развіццё руху “За свабоду!”.