Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Фашыстоўскія пасланьні прыходзілі з кампутара Акадэміі навук 11:08, 11/12/2006
На сайты дэмакратычных арганізацыяў Гомельшчыны трапляюць часамі паведамленьні фашыстоўскага зьместу. Нядаўна адміністратары моладзевага цэнтру «Гарт» высьветлілі, што адна з крыніцаў гэткіх пасланьняў знаходзіцца ў сетцы Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.
Адмысловы сэрвіс у інтэрнэце дазваляе вызначыць нават канкрэтны кампутар, зь якога дасылаюцца паведамленьні.
– ІР-адрас унікальны або для канкрэтнага кампутара, або для ўсёй кампутарнай сеткі, – патлумачыў «Радыё Рацыя» адміністратар www.hart.3dway.org – У выпадку аднаго кампутара можна пра гэты адрас думаць, як пра нумар дому-асабняка. А ў выпадку сеткі – гэта быццам нумар шматкватэрнага жылішча.
Доўгі час адміністратары сайту «Гарта» проста выдалялі з гасьцявой кнігі паведамленьні скіраваныя на распальвальваньне рэлігійнай і нацыянальнай варажнечы. Гэтым разам праграмісты высьветлілі, адкуль прыйшло паведамленьне.
– Мяркуючы па ІР-адрасе, зь якога выходзіў у інтэрнэт аўтар паведамленьня ў гасьцявой кнізе сайту, паведамленьне выйшла з кампутара Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, -- паведаміў адміністратар www.hart.3dway.org.