Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
У нядзелю, 10 снежня, на 92-м годзе жыцця сканаў былы чылійскі дыктатар Аўгуста Піначэт. У пачатку снежня Аўгуста Піначэт быў шпіталізаваны з падазронам на шырокі інфаркт.
Яму была зробленая аперацыя ангіяпластыкі, мэтай якой было разблакаванне перакрытай тромбам артэрыі. Чылійскія ўлады далі дазвол на змяшчэнне Піначэта, які знаходзіўся з 27 лістапада пад хатнім арыштам, у шпіталь пасля таго, як за яго быў унесены залог.
Аўгуста Піначэта абвінавачваўся ў выкраданні двух сваіх палітычных супернікаў у 1974 годзе. Судовы імунітэт з яго быў зняты 12 кастрычніка 2006 года ў сувязі з абвінавачваннямі ў дачыненні да забойства навукоўцы Эўхеніа Берыоса ў 1992 годзе.
Піначэт нарадзіўся 25 лістапада 1915 года ў чылійскім горадзе Вальпараісаў. У чэрвені 1973 прэзідэнт Сальвадор Альендэ прызначыў яго галоўнакамандуючым узброенымі сіламі Чылі. 11 верасня таго ж года Піначэт узначаліў вайсковы пераварот у рэспубліцы, падчас якога Альендэ загінуў. У 1974 годзе Піначэт прызначыў сябе прэзідэнтам і заставаўся на чале дзяржавы да 1990 года. За час кіравання ўзначаленай Піначэтам хунты ў Чылі праводзіліся масавыя чысткі, у выніку якіх загінулі больш за 3000 чалавек.