Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
У Кракаве адбылася акцыя салідарнасці з Аляксандрам Казуліным (Фота) 16:54, 11/12/2006
10 снежня ў Дзень правоў чалавека, прадстаўнікі Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) прайшлі па цэнтральных вуліцах Кракава ў адмысловых накідках з надпісам “Казулін”. Па словах намесніка старшыні Берасцейскай абласной арганізацыі БСДП (Грамада) Валянціна Лазаронкава, акцыя была праведзеная ў знак салідарнасці і падтрымкі лідэра партыі, экс-кандыдата ў прэзідэнты, асуджанага па палітычных матывах Аляксандра Казуліна, які трымае галадоўку з 20 кастрычніка, ужо 53 дні.
У акцыі ўзялі ўдзел беларускія студэнты з Варшавы і Катавіц, якія навучаюцца ў Польшчы, сябры БСДП (Грамада), прадстаўнікі Свабоднага прафсаюза Беларускага з Белаазёрску і Берасці.